Праваабаронца Уладзімір Малей прысвяціў марафонскі забег Алесю Бяляцкаму (фота)

2013 2013-10-07T18:19:26+0300 2013-10-07T18:19:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malej-marafon-bialiacki-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маларыцкі праваабаронца Уладзімір Малей прысвяціў свой марафонскі забег на 10-цікіламетровую дыстанцыю свабодзе кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. На 30-ты юбілейны марафон, які адбыўся у Маларыце, праваабаронца прыйшоў у майцы з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам “Свабоду Бяляцкаму!”. Уладзімір Малей заняў трэцяе прызавое месца у сваёй узроставай групе.

- Пакуль Алесь будзе за кратамі, кожны мой забег будзе прысвечаны патрабаванню вызвалення бязвінна асуджанага чалавека, які пакутуе толькі за жаданне жыць у дэмакратычнай Беларусі.

За апошнія гады ў марафонскіх спаборніцтвах Уладзімір Малей заўсёды бяжыць у такой майцы. Прэтэнзіяў з боку ўладаў не было.

У спаборніцтве прымалі ўдзел аматары бегу з Казахстана, Украіны і Расіі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international