Віцебск: Сёння быў затрыманы Барыс Хамайда

2013 2013-10-07T14:49:23+0300 2013-10-07T14:49:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hamajda-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскага актывіста, распаўсюдніка незалежнай прэсы  завезлі ў Чыгуначны РАУС  за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. Але адпусцілі без складання пратаколу.

Барыс Хамайда кажа, што як заўжды распаўсюджваў незалежную прэсу у цэнтры Віцебска, і ніякіх прыкметаў пікетавання не было:

"Як заўжды, стаяў пад бел-чырвона-белым парасонам. Ляжалі газеты і часопісы. Была вышыванка – вышытыя чырвоным па беламу словы малітвы “Ойча наш”, падарунак Антаніны Піванос. Усё было як звычайна, і мне так і не патлумачылі, што падалося міліцыянтам незаконным. У пастарунку перапісалі мае звесткі, але пратакола не складалі. Выйшаў капітан міліцыі, які затрымліваў мяне раней, і сказаў, што я вольны і магу йсці"

Барыс Хамайда згадаў, што апошні раз яго затрымлівалі ў верасні 2012 года, калі ён з плакатам агітаваў за байкот выбараў. Тады яго аштрафавалі на 20 базавых велічынь, прызнаўшы вінаватым у тым самым – несанкцыянаваным пікетаванні.

Але з тае пары ў Віцебску здараліся выпадкі, калі на затрыманых пратаколы пра правапарушэнні складалі не адразу, а ў міліцыю і ў суд выклікалі ўжо праз некаторы час.

Для спадара Хамайды суды за пікеты ўжо не навіна: яго не аднойчы затрымалівалі каля так званага "сіняга дому" на вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджвае незалежную прэсу. Каралі штрафамі і за выхады з плакатамі, і проста за тое, што прыцягвае ўвагу мінакоў як распаўсюднік незалежных СМІ. Прысуджаныя штрафы спадар Хамайда не плаціць, бо не лічыць сябе вінаватым. Наадварот: ён пэўны, што забароны на выказванне сваіх меркаванняў, на атрыманне і распаўсюд інфармацыі парушаюць правы - і ягоныя, і ягоных землякоў.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international