Мінгарсуд адмяніў пастанову ад прыцягненні да адказнасці нацбола Дзмітрыя Паліенкі

2013 2013-10-07T11:50:28+0300 2013-10-07T11:51:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palienka-zmicer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Паліенка

Дзмітрый Паліенка

4 кастрычніка Менскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна сталіцы аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці актывіста нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрыя Паліенкі

Нагадаем, што 22 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна г.Мінска Дзмітрыя Паліенка прысудзілі да штрафу   - 12 б.в. Ён быў абвінавачаны па артыкуле 23.34 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Пазней пасля абсурднага прысуду нацбол падаў скаргу на рашэнне суддзі. Суддзя  Менгарсуда А. Бычко адмяніў пастанову і накіраваў справу на новы разгляд у суд Цэнтральнага раёна.

Варта адзначыць што сам факт адмены прысуду у апазыцыйнага актывіста выклікае здзіўленне, бо у цяперашняй сітуацыі ахвярамі беларускага правасуддзя становяцца нават людзі далёкія ад палітыкі. Раней усе спробы нацболаў дамагчыся справядлівасці ў розных дзяржаўных і судовых інстанцыях, скончваліся безвынікова.

Раніцай 8 жніўня ў розных раёнах Менска супрацоўнікі міліцыі затрымалі беларускіх нацболаў, якія пратэставалі супраць «прызыўнога рабства». Гэта Яўген Контуш, Алесь Гулевіч, Алесь Палякоў ды  Дзмітрый Паліенка. Пазней Палякова вызвалілі, паколькі ён з'яўляецца непаўнагадовым.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international