Алесь Бяляцкі ў турме напіша ўспаміны пра Віктара Івашкевіча

2013 2013-10-07T11:23:50+0300 2013-10-07T12:20:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ivashkievich_i_bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Івашкевіч і Алесь Бяляцкі. Фота: vytoki.net

Віктар Івашкевіч і Алесь Бяляцкі. Фота: vytoki.net

Наталля Пінчук, жонка палітзняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна"  Алеся Бяляцкага, размаўляла з мужам па тэлефоне. Бяляцкі зараз адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі №2. Па словах Наталлі Пінчук, яе муж з газетаў даведаўся пра смерць свайго блізкага сябра і паплечніка Віктара Івашкевіча.

- Першае, што было ў нашай размове, калі Алесь патэлефанаваў, ён сказаў, што даведаўся пра смерць Віктара. Навіна ашаламляльная. Алесю яшчэ цяжка асэнсаваць тое, што адбылося, настолькі моцнай была для яго гэта трагічная навіна.      

Алесь Бяляцкі сказаў, што хоча сабрацца з думкамі і напісаць успаміны пра Віктара Івашкевіча, з якім ён знаёмы з 80-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ў Беларусі пачынаўся рух нацыянальнага Адраджэння. 

Наталля Пінчук распавяла, што Алесь Бяляцкі таксама з газетаў даведаўся пра тое, што стаў лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гавела. Але пра гэтую падзею яны амаль  не гаварылі, яна адышла на другі план на тле сыходу з жыцця Віктара Івашкевіча. 

Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international