За выдавецтва «Логвінаў» заступіліся прадстаўнікі васьмі журналісцкіх арганізацый, у тым ліку МФЖ

2013 2013-10-07T11:16:50+0300 2013-10-07T11:16:50+0300 be

Зварот да Міністэрства інфармацыі Беларусі з заклікам перагледзець рашэнне аб адкліканні ліцэнзіі падпісалі 20 журналістаў.

Сярод іх – прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі журналістаў, Прафсаюза журналістаў Азербайджана, Саюза журналістаў Арменіі, Незалежнай Асацыяцыі журналістаў Грузіі, Саюза журналістаў Малдовы, Саюза журналістаў Расіі, Фонда абароны галоснасці (Расія), Незалежнага медыя-прафсоюза Украіны. Усе яны ўдзельнічалі ў сустрэчы «За бяспеку, правы і незалежныя стандарты для журналістаў постсавецкай прасторы» ў Кішынёве.

 

“Мы ўстрывожаныя навіной аб пазбаўленні ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць беларускага выдаўца Ігара Логвінава, – гаворыцца ў звароце. – У якасці прычыны Міністэрства інфармацыі спасылаецца на рашэнне суда Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці ад 18 красавіку 2013 года аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», выпушчанага выдавецтвам.

Між тым, сам факт прызнання фотаальбома экстрэмісцкімі матэрыяламі выклікаў рэзка негатыўную рэакцыю міжнароднай грамадскасці. Абвінавачанне мастацкага альбома, у якім сабраныя вынікі конкурсу прэс-фота, у скажэнні рэчаіснасці выглядае проста недарэчна. І гэтак жа выглядаюць органы ўлады краіны, датычныя да прызнання фотаальбома “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.

Заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму павінна быць накіравана на прадухіленне сур'ёзных злачынстваў супраць дзяржавы і чалавецтва, а не быць інструментам цэнзуры.

Выдавецтва « Логвінаў» з'яўляецца адным з флагманаў у справе выдання беларускай літаратуры. Лічым, што пазбаўленне выдавецтва ліцэнзіі нанясе вялізныя страты як культуры Беларусі, так і іміджу краіны.

Заклікаем Міністэрства інфармацыі неадкладна перагледзець сваё рашэнне”.

Ліст, падпісаны ў Кішынёве 6 кастрычніка, будзе накіраваны ў Мінінфармацыі найбліжэйшым часам Саюзам журналістаў Малдовы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international