Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём настаўніка

2013 2013-10-07T09:13:53+0300 2013-10-07T09:13:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkev-backa.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія грамадскія актывісты і праваабаронцы 6 кастрычніка наведалі і павіншавалі Статкевіча Віктара Паўлавіча з Днём настаўніка. Нягледзячы на перанесеную аперацыю і пагаршэнне здароўя, Статкевіч-старэйшы быў вельмі рады і гасцінна сустрэў іх у сваёй хаце.

– Віктар Паўлавіч распавёў гасцям пра вучобу ў Пінскім настаўніцкім інстытуце, пра пачатак працы выкладчыкам гісторыі ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна, затым у СШ № 13 г. Баранавічы. Цяпер ён шчыра моліцца за найхутчэйшае вызваленне ўсіх палітвязняў, асабліва сына Мікалая. Гэтымі надзеямі ён сёння толькі і жыве. Таму мы стараемся яго маральна падтрымаць і запаліць ў яго сэрцы надзею на найхутчэйшае вяртанне сына Мікалая, які адбывае 6-ці гадовае пакаранне ў Магілёўскай турме № 4 за ўдзел у падзеях у Мінску 19 снежня 2010 года, – паведаміў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

За кубачкам гарбаты чыталі лісты Мікалая Статкевіча, размаўлялі пра сённяшняе нялёгкае жыццё, пра забароны ў Баранавічах масавых мерапрыемстваў, пра рост коштаў і магчымую дэвальвацыю. Развіталіся з пажаданнямі здароўя, надзеяй на Бога і добрых людзей.

 

Фота: Статкевіч Віктар Паўлавіч

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international