Міліцыянты ўварваліся ў кватэру актывіста Моладзі БНФ Андруся Ігнатовіча і прымусова адвезьлі ў суд Фрунзенскага раёну

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 красавіка супрацоўнікі праваахоўных органаў Фрунзенскага РУУС з'явіліся на кватэру да моладзевага актывіста і прапанавалі яму праехаць з імі. Паколькі яны не тлумачылі прычыну свайго візіту, а таксама месца, куды трэба ехаць, Андрусь Ігнатовіч адмаўляўся ісьці з імі. Пасьля непрацяглых перамоваў, міліцыянты сілком, адпіхнуўшы маці актывіста, забралі хлопца з дому і зьвезьлі на службовай машыне. 

Як стала вядома ПЦ "Вясна", Андруся Ігнатовіча даставілі ў суд Фрунзенскага раёну Менску, дзе на 15 гадзінаў прызначана судовае паседжаньне. У чым абвінавачваюць моладзевага актывіста, пакуль невядома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international