Беларусы пра смяротнае пакаранне

2013 2013-10-06T15:25:59+0300 2013-10-06T15:25:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pcholka-smert-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На мінулым тыдні ў Менску прайшла дыскусія для ўдзельнікаў адукацыйнай праграмы “Пчёлка” на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” - Андрэй Палуда і Валянцін Стэфановіч. Па выніках дыскусіі ўдзельнікі дыскусіі  напісалі эсэ аб тым, што яны думаюць пра выключную меру пакарання ў Беларусі. Прапануем вашай увазе некаторыя вытрымкі.

Вадзім Скарабагаты

Міжнародныя адносіны

Смяротнае пакаранне - гэта, перш за ўсё, сцяна паміж Еўропай і Беларуссю, якая пазбаўляе нашую краіну членства ў мностве міжнародных і еўрапейскіх арганізацый, крытэрам уступлення ў якія з'яўляецца адмена ці мараторый на смяротнае пакаранне.

Парашчанка Сяргей

Смяротнае пакаранне не пужае патэнцыйных злачынцаў

Нас запэўнівалі, што смяротнае пакаранне знізіць узровень злачыннасці. Але ў мяне складваецца ўражанне, што ў прынцыпе нічога не змянілася. Бо забойствы не спыніліся, ды і сумны факт тэрарызму ў нас таксама ёсць. Як відаць, чалавека, які ідзе на падобныя злачынствы, наяўнасць смяротнага пакарання не спыняе.

Шмоткін Павел

Эканамічны фактар

На ўтрыманне злачынцы ідзе прыкладна 150 тыс. руб. у суткі, або 4.5 млн. руб. у месяц. Насельніцтва Беларусі складае прыкладна 9,464 млн. чалавек. Калі палічыць, выходзіць , што ў месяц на ўтрыманне асуджанага грамадзянін траціць менш за адзін рубель (!) - усяго 0.475 руб. У 2005 годзе да смяротнай кары былі прыгавораны 2 чалавекі, у 2006 - 9 чалавек, у 2011 - 4 чалавекі. Такім чынам, у 2005 годзе кожны беларус зэканоміў 0.95 руб, у 2006 - 4.27 руб, у 2011 - 1.9 руб. Але бываюць выпадкі, калі асуджаюць невінаватых. Значыць, бываюць і выпадкі, калі караюць смерцю невінаватых. Ці варта такая эканомія чалавечых жыццяў?

Яшчанка Уладзімір

Меркаванне народа пра смяротнае пакаранне змянілася

З моманту правядзення рэферэндуму, на якім выносілася пытанне аб смяротным пакаранні, прайшло больш за 17 гадоў. Гэта дае падставу выказаць здагадку, што меркаванне грамадскасці з 1996 года змянілася. Па-першае, вырасла ўжо новае пакаленне маладых людзей, якія нарадзіліся ў постсавецкай Беларусі, і гэтыя людзі не ўдзельнічалі ў рэферэндуме. Па-другое, калі паглядзець на суседнія краіны, паўсюль ужо ўведзены мараторый або зусім адменена смяротнае пакаранне.

Пуставіт Вераніка

Забойства заўсёды застаецца забойствам, незалежна ад прычынаў

Няма розніцы, каго народ вырашыў забіць: хворае немаўля (у Спарце), габрэя ці гомасэксуала (пачас Другой сусветнай вайны). Проста грамадства забівае. Дадайце ў гэты спіс злачынцаў - і нічога ня зменіцца. Калі мы заб'ем вось гэтага злачынцу, які моцна памыліўся ў сваім жыцці, усё адно з'явіцца хтосьці новы і зноў нам нашкодзіць. Так што, усіх трэба перабіць і застацца аднаму на гэтым свеце? Няўжо мы не здолеем пераадолець наш надуманыя жах? Здолеем. Я ў гэта веру.

Гаўрова Аліна 

Смяротнае пакаранне – гэта шлях да дэградацыі

Я супраць смяротнага пакарання, таму што гэтая мера - не збаўленне для краіны ад злачынцаў, а прамы шлях да дэградацыі грамадства, бо смяротнае пакаранне - гэта адмова ад самага галоўнага права чалавека - права на жыццё, і адмаўленне самай галоўнай каштоўнасці - каштоўнасці чалавечай асобы.

Шкуцько Аляксандр

Смяротнае пакаранне - гэта перажытак часу

Гэта архаізм, які варта адмяніць ва ўсім свеце. Мы жывем у ХХІ і павінны адмовіцца ад сярэднявечных перажыткаў, бо, як паказала практыка, існаванне смяротнага пакарання не ўплывае на ўзровень злачыннасці.

Кастылянчэнка Марына

Асабіста для мяне, смяротныя прысуды не павінны прымяняцца, таму што за гэта адказвае не асобны суддзя, пракурор або выканаўца. За гэта адказвае кожны грамадзянін краіны: абыякавы або ангажаваны, малады або сталы. Кожны, хто галасаваў ці не на рэферэндуме. Кожны, хто задумваўся пра гэту праблему ці не. Кожны! І я не гатовая быць датычная да забойства.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international