Алена Лапцёнак: Смяротнае пакаранне - гэта забойства ад імя дзяржавы

2013 2013-10-06T12:58:38+0300 2013-10-11T10:39:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lapcionak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Лапцёнак

Алена Лапцёнак

У межах “Тыдня супраць смяротнага пакарання” студыю Беларускага Радыё Рацыя ў  Беластоку наведала Алена Лапцёнак з Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

РР: Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе існуе такая мера пакарання, як смяротная кара. Ці Беларусь гатовая да таго, каб, нарэшце адмовіцца ад смяротнага пакарання?

Алена Лапцёнак: Калі мы гаворым “ці гатовая Беларусь”, мы павінны разумець, што маем на ўвазе, перш за ўсё, дзяржаву, кіраўніцтва краіны. Зараз няма ніякіх перашкодаў для таго, каб адмяніць смяротнае пакаранне альбо ўвесці мараторый. Але няма на гэта палітычнай волі.

РР: Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” трывае дастаткова доўга… Мне здаецца, што ёсць зрухі ў тым, што беларусы пачынаюць разумець, што гэтая мера пакарання не адпавядае гуманным нормам.

Алена Лапцёнак: Цяжка гаварыць пра меркаванне большасці беларусаў. Толькі незалежныя сродкі масавай інфармацыі і праваабаронцы ўздымаюць гэтую тэму. Таму, можа быць, часам людзі думаюць, што гэта патрэбна толькі праваабаронцам. А наша задача ў тым, каб узняць дыскусію ў грамадстве. Шырокую дыскусію, і каб дзяржаўныя органы і дзяржаўныя СМІ прымалі ў гэтым удзел.

РР: Але само па сабе пытанне смяротнага пакарання не шырокае. Яно тычыцца нейкага чалавека, які здзейсніў злачынства, і яго за гэта пакаралі. Чаму мяне, звычайнага чалавека, павінна гэта хваляваць?

Алена Лапцёнак: Гэта пытанне жыцця і смерці - глыбока-філасофскае. Смяротнае пакаранне - гэта забойства ад імя дзяржавы. І калі мы патрабуем пакараць смерцю забойцу, які здзейсніў забойства, то чым мы лепей за забойцу? Вось над гэтым трэба задумацца. Вельмі часта прыхільнікі смяротнага пакарання кажуць: “А вось калі бы вашага сваяка забілі?” Па-першае, гэта некарэктна. А па-другое, чаму вы прапаноўваеце стаць на месца ахвяры, а не на месца родных асуджанага? Альбо на месца ката, які выконвае прысуд? А вось, вы станьце на месца ката і вазьміце ў рукі пісталет…Вы гэта зробіце?

РР: У планах “Тыдня супраць смяротнага пакарання”  адзначана, што пачне працаваць інтэрнет-рэсурс, у Менску ды рэгіёнах будуць ладзіцца тэматычныя дыскусіі… Значыць, праваабаронцы разумеюць, што недастаткова ў нашым грамадстве на сёння інфармацыі на гэтую тэму. Гэтае пытанне пра смяротнае пакаранне - рацыянальнае ці эмацыйнае?

Алена Лапцёнак: Мы зноў вяртаемся да пытання, што ў выпадку смяротнага пакарання адбываецца забойства ад імя дзяржавы, а дзяржава пазбаўленая эмоцый.

РР: Пасля выпадку, калі расстралялі Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, у грамадстве пашырылася гэтае пытанне смяротнага пакарання. Бо людзі, якія сачылі за судовым працэсам, не маглі зразумець: ці гэтыя людзі сапраўды гэта здзейснілі, ці судовай сістэме можна верыць?

Алена Лапцёнак: Калі браць тую гучную справу, то ад самага пачатку ўлады пачалі дэманстраваць, як хутка яны раскрываюць гэтую справу. І тое, што было шмат несупадзенняў, і тое, што нават сярод ахвяраў было шмат людзей, якія не верылі, што тыя два чалавекі датычныя да гэтага злачынства, і ўзняло гэтую хвалю. Доказная база была слабая. Але, расстралялі… і ўсё сціхла.

РР: Як бы Вы зараз ацанілі дыскусію пра смяротнае пакаранне ў грамадстве?   

Алена Лапцёнак: Зараз у незалежны СМІ ўздымаецца гэтая тэма, але гэта недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, а мы імкнемся, каб дыскусія адбывалася на ўсіх роўнях.

Радыё "Рацыя".

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international