Кнігу Карбалевіча пра Лукашэнку правераць на экстрэмізм гарадзенскія ідэолагі

2013 2013-10-06T12:07:45+0300 2013-10-06T12:07:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karbelevich-lukashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорац Аляксандр Малочка атрымаў ад начальніка Ашмянскай мытні паведамленне аб прызначэнні мытнай экспертызы па кнізе, канфіскаванай у яго на беларуска-літоўскай мяжы 14 верасня. Гаворка пра біаграфічную кнігу аўтарства Валера Карбалевіча “Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт”.

З адказу кіраўніка мытні вынікае, што экспертыза была прызначана 30 верасня. Яе правязденне даручана “эксперту з ліку ўпаўнаважаных службовых асобаў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры и па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту”.

Па словах Аляксандра Малочкі, ён ніколі не лічыў сябе заўзятым ворагам існуючага ў Беларусі палітычнага ладу ды ніколі не заклікаў да яго звяржэння. “Але пасля ўсіх гэтых падзей, сапраўды пачынаю адчуваць сябе чужым у сваёй краіне. І гэтак адбываецца толькі таму, што я дазваляю сабе ў 21-ым стагоддзі ў нібыта самым цэнтры Еўропы чытаць тое, што хачу, а не тое, што хочуць іншыя,” - кажа салігорац.

Паводле заканадаўства Аляксандр Малочка мае права азнаёміцца з высновамі эксперта, а таксама хадайнічаць аб правядзенні дадатковай альбо паўторнай экспертызы. Малады чалавек гатовы скарыстацца гэтым правам, калі гарадзенскія ідэолагі палічуць кнігу Валера Карбалевіча небяспечнай для грамадства.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства