Брэст: улады ігнаруюць патрабаванні прывесці да ладу дарогі ў мікрараёне Рэчыца

2013 2013-10-06T11:55:42+0300 2013-10-06T11:55:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-rechyca2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота "Еўрарадыё"

Фота "Еўрарадыё"

Жыхары гэтага мікрараёна назбіралі каля 300 подпісаў, дамагаючыся добраўпарадкавання вуліц Рэчыцкай і Сонечнай, адрамантаваць якія мясцовыя чыноўнікі абяцаюць ужо амаль дезсяць гадоў.  

Як паведаміла жыхарка Брэста Ева Кавальчук, за гэты час колькасць машын, што рухаюцца па згаданых вуліцах, істотна павялічылася, а дарогі сталі яшчэ горш. Становішча ўскладняецца тым, што на гэтых вуліцах няма тратуараў (замест іх – звычайны пясок), у выніку чаго складана нават проста перайсці на другі бок. “Калі пойдзе дождж з’яўляюцца вялізарныя лужыны і, каб абыйсці іх, патрабуецца выходзіць на праезжую частку” – распавядае Ева Кавальчук і ўзгадвае, што адрамантаваць дарогі ўлады абяцалі яшчэ ў 2004 годзе.

Напачатку верасня жыхары мікрараёна наікравалі ў Брэсцкі гарвыканкам адразу два звароты (асобна па вуліцах Рэчыцкай і Сонечнай) з патрабаваннем прывесці дарогі ў належны стан. Пад кожным са зваротаў падпісаліся каля 300 чалавек, аднак улады адказалі только на адзін ліст – наконт вуліцы Рэчыцкай. З адказу вынікае, што рэканструкцыя гэтай вуліцы можа пачацца пры наяўнасці фінансавання. Ініцыятары зваротаў незадаволены такімі няпэўнымі заявамі мясцовых чыноўнікаў. тым больш, што ад іх няма ніякай рэакцыі пра лёс вуліцы Сонечнай. Таму зараз жыхары мікрараёна Рэчыца маюць намер абскардзіць рашэнне гарадскіх уладаў у аблвыканкам і нагадаць, што ігнараванне зваротаў грамадзян ёсць парушэннем заканадаўства.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international