“Смяротнае пакаранне: шлях у мінулае” (відэа)

2013 2013-10-06T18:10:00+0300 2013-10-08T12:55:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kurejchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адзін з удзельнікаў фільма Андрэй Курэйчык

Адзін з удзельнікаў фільма Андрэй Курэйчык

Новы відэафільм, прысвечаны тэме адмены смяротнай кары ў Беларусі, створаны ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Ягоная прэзентацыя на youtube прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка ў большасці краінаў свету.

У фільме “Смяротнае пакаранне: шлях у мінулае” вядомыя беларусы, дзеячы культуры і мастацтва, музыкі і пісьменнікі выказваюцца за адмену такога дзікунскага віду пакарання, як растрэл. Сваімі разважаннямі і думкамі дзеляцца акторка і спявачка Ганна Хітрык, рэжысёр і драматург Андрэй Курэйчык, мастак і тэлевядучы Андрусь Такінданг, музыка Уладзімер Пугач, пісьменнік Леанід Дранько-Майсюк.

Нагадаем, з 5 па 10 кастрычніка Праваабарончы цэнтр “Вясна” ладзіць “Тыдзень супраць смяротнага пакарання”, які будзе насычаны мерапрыемствамі і інфармацыяй адносна набалелай праблемы, якую ўздымаюць праваабаронцы ў беларускім грамадстве. Напрыклад,  5 кастрычніка ў Беластоку адбыўся рок-канцэрт “Апошні золак”, анлайн-трансляцыю якога змаглі паглядзець тысячы людзей.

Рэспубліка Беларусь застаецца дагэтуль адзінай краінай у Еўропе, дзе ўжываецца гэты від пакарання. 

 

“Смяротнае пакаранне: шлях у мінулае” (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international