У дзень нараджэньня Аліневіча пакаралі карцэрам

2013 2013-10-05T18:15:24+0300 2013-10-05T18:15:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alinevich-10.jpg
Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Палітвязень, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч, які адбывае пакараньне ў наваполацкай калёніі, быў пасаджаны ў карцэр у дзень свайго нараджэньня, 24 верасьня.

Як паведаміла Свабодзе маці Ігара Валянціна Аліневіч, 4 кастрычніка яна мела кароткатэрміновае спатканьне ў калёніі з сынам. Ігар распавёў ёй, што 24 верасьня, калі яму споўнілася 30 гадоў, да яго прыяжджаў адвакат.

Адразу пасьля сустрэчы з адвакатам, да Аліневіча прыйшоў дзяжурны і сказаў, што за тое, што Ігар ня выйшаў на працу ў гэты дзень, яго караюць карцэрам. У выніку свой дзень нараджэньня Аліневіч правёў у карцэры.

Асаблівасьць сытуацыі ў тым, што Аліневіч, як і некаторыя іншыя вязьні, быў прыняты у Прафэсійна-тэхнічнае вучылішча швачоў. А такія зьняволеныя, якія вучацца, вызваляюцца ад працы. Але цяпер, пасьля карцэру, Аліневіча выключылі з вучэльні без тлумачэньня прычынаў

Пасьля таго, як ён выйшаў з карцэру, ніякай пошты да яго не паступае, ані лістоў, ані прэсы — паведамілі маці вязьня Валянціна Аліневіч.

Актывісты анархісцкага руху у верасьні 2010 году былі затрыманыя за ўдзел у акцыях пратэсту, якія суд кваліфікаваў як напады на афіцыйныя будынкі. Маладых людзей асудзілі на працяглыя тэрміны, абвінаваціўшы ў зьдзяйсьненьні шэрагу палітычных акцыяў, у тым ліку і за напад на амбасаду Расеі ў Менску ў жніўні 2010 году.

Ігар Аліневіч атрымаў найбольшы тэрмін — 8 гадоў, якія адбывае ў наваполацкай калёніі. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international