viasna on patreon

19 красавіка 2007 года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры фактычна адобрыла разбурэнне значнай часткі гістарычнага цэнтра Гродна

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце "Архітэктура Гродна" (http://grodnoproblem.km.ru) змешчаны падрабязны артыкул пра паседжаньне рады і фактычнае зацьвярджэньне чыноўнікамі плянаў зьнішчэньня гістарычнага цэнтру гораду. Выязное паседжаньне навукова-мэтадычнай рады пад кіраўніцтвам намесьніка міністра культуры Ўладзімера Грыдзюшкі прайшло 19 красавіка ў Гарадзенскім гарвыканкаме. Лёс старажытных помнікаў разам з мясцовымі чыноўнікамі вырашалі кіраўнік упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульту Ўладзімер Абламскі, яго намесьнік Ігар Чарняўскі, галоўны архітэктар Менску Віктар Нікіцін, гісторык архітэктуры Аляксандар Лакотка, археолаг Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ляўко. На паседжаньне не пусьцілі ні мясцовых краязнаўцаў, ні сябры таварыства "Этна", ні прадстаўнікоў грамадзкасьці, якія зьвярталіся з прозьбай аб правядзеньні самой рады.

У выніку планы гарадзенскага начальства на бліжэйшыя гады наступныя:

- зьнішчэньне ўсяго гэтак званага Новага Сьвету паміж вуліцамі Горкага – Міцкевіча – 17 верасьня – Дзяржынскага – Астроўскага і забудова раёна кварталамі дамоў для “новых беларусаў”;

- знос шэрагу будынкаў і выхалошчваньне кварталу Тэльмана – Гараднічанская – Калючынская – Кірава;

- фактычны знос правага флігеля палаца адміністратара XVIII стагодзьдзя (помнік першай катэгорыі, флігель палаца Тызэнгаўза, дзе цяпер месьціцца праваслаўная епархія);

- фактычнае руйнаваньне ўнікальнага для Беларусі і Горадні будынка ў стылі мадэрн па вул. Сацыялістычная 44.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства