Лобаў пра холад ў калёніі: «Мерзьнеш, укрываесься ноччу з галавой»

2013 2013-10-05T18:12:45+0300 2013-10-05T18:12:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lobau-2.jpg
Эдуард Лобаў. Фота: svaboda.org

Эдуард Лобаў. Фота: svaboda.org

Ці ўключылі ў Івацэвіцкай калёніі ацяпленьне? Гэтым пытаньнем заклапочаная маці палітвязьня Эдуарда Лобава Марына Лобава.

Паводле яе, Эдуард Лобаў званіў дамоў два тыдні таму і з таго часу зьвестак ад яго не было. Але цяпер вельмі пахаладала, нават у гарадзкой кватэры холадна, ня тое што ў бараку ў калёніі, заўважае Марына Лобава.

«Хвалююся, што там, пэўна, вельмі холадна. Ня ведаю, ці ўключылі там ацяпленьне. А такія халады стаяць! Ня ведаю, як там з цёплым адзеньнем, ці дазволілі? У іх жа як у войску, толькі ў пэўны пэрыяд пераход на зімовую форму — 15 кастрычніка. Няўжо па-ранейшаму ходзяць у гэтым тоненькім?»

Марына Лобава згадвае расповяды сына пра такі ж пэрыяд ў мінулым годзе:

«У бараках было вельмі холадна, ноччу вязьні спалі, закутаўшыся ў коўдры з галавой, але ўсё роўна мерзьлі. Удзень было таксама вельмі холадна, бо апрануць нешта цёплае не дазвалялі, шмат вязьняў прастылі і захварэлі».

Пра Эдуарда Марына Лобава паведаміла, што ён па-ранейшаму ходзіць на вучобу, навучаецца на зваршчыка.

Маладафронтавец Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зьняволеньня нібыта за бойку з мінакамі за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў. Палітвязень Эдуард Лобаў лічыць, што супраць яго спэцслужбы зладзілі правакацыю. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international