Логвінава пазбаўляюць выдавецкай ліцэнзіі – за альбом «Прэс-фота-2011»

2013 2013-10-05T17:15:42+0300 2013-10-05T17:15:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vydavectvau.jpg

Але выдавец і журналісцкая супольнасць яшчэ пазмагаюцца.

Гэтую інфармацыю агучыў намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец на V Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які праходзіць гэтымі днямі ў Кішынёве.

“Паведамленне пра спыненне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасня, – распавёў Андрэй Бастунец. – Дакумент падпісала першая намесніца мінітра інфармацыі Лілія Ананіч. Ліцэнзія адклікаецца “ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні”. Гаворка ідзе пра выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 года. "Логвінаў" выступала выдаўцом альбома”.

"Мы лічым, што пазбаўленне ліцэнзіі адбылося незаконна, са шматлікімі парушэннямі, і таму мы ўжо накіравалі адпаведны ліст міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму", – лаканічна каментуюць падзею ў выдавецтве.

“На маю думку, заканадаўства не давала міністэрству права пазбаўляць выдавецтва ліцэнзіі, а таксама не была выкананая прадугледжаная законам працэдура”, – заявіў Андрэй Бастунец.

“Хачу звярнуць увагу і на тое, што пры разглядзе справы аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі альбома “Прэс-фота-2011” выдавецтва наогул не было прыцягнута да працэсу. А зараз рашэнне таго суда называюць падставай для пазбаўлення яго ліцэнзіі, – падкрэсліў юрыст. – У выпадку, калі міністэрства не перагледзіць свайго рашэння, я бачу судовы шлях вырашэння гэтай спрэчкі”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international