viasna on patreon

“Вясна” прэзентуе адмысловую інтэрнэт-старонку пра смяротнае пакаранне

2013 2013-10-05T16:33:36+0300 2013-10-05T16:42:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dp-spring-page.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цяпер сайт Праваабарончага цэнтра “Вясна” прапаноўвае чытачам асобную інтэрнэт-старонку з актуальнымі навінамі і архіўнай інфармацыяй, сабранымі ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”: dp.spring96.org

Простая ды зручная навігацыя дапаможа наведвальнікам хутка знайсці інфармацыю, структураваную па раздзелах і даступную на чатырох мовах – беларускай, рускай, польскай і англійскай.  

Завітаўшы на адрас http://dp.spring96.org, усе жадаючыя могуць падпісаць адрасаваную беларускім уладам Петыцыю за адмену смяротнага пакарання.  

Сярод пастаянных рубрык тут прадстаўленыя: “Навіны”, “Асобы” (звароты і выказванні вядомых асобаў Беларусі і іншых краінаў, якія далучыліся да кампаніі праваабаронцаў), “Відэа” (дакументальныя і анімацыйныя фільмы, музычныя кліпы, відэасюжэты, створаныя ў межах кампаніі) і “Фота” (фотаздымкі з акцыяў і мерапрыемстваў, праведзеных падчас кампаніі).

Акрамя таго, на старонцы змешчаная візуальная атрыбутыка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” – банэры, макеты налепак, постэраў, паштовак, прынты на цішоткі і значкі.

Нагадаем, кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праводзіцца з 2009 года з мэтай спынення смяротнай кары ў краіне і далучэння Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства