Юрыст Бярозаўскага райвыканкама Яўген Кашталян не сочыць за юрыдычнымі зменамі?

2013 2013-10-04T14:24:39+0300 2013-10-04T14:24:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biarozauski_rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы не ў стане заключыць дамову на абслугоўванне пікета 10 кастрычніка з Бярозаўскім РАУС.

Такі адказ атрымалі праваабаронцы за подпісам начальніка міліцыі Андрэя Леанюка. Маўляў, заключыць дамову яны могуць толькі пасля выканання патрабаванняў, якія прапісаны ў п. 5-8 Пастановы Савета міністраў ад 2012 года № 207. 

У п.5 Пастановы гаворыцца, што райвыканкам павінен накіраваць копію заявы на пікет на працягу аднаго дня пасля рэгістрацыі заявы на пікет у міліцыю. Пасля гэтага міліцыя абследуе тэрыторыю, дзе павінна праходзіць мерапрыемства і затым на працягу 2 дзён уносіць свае прапановы ў райвыканкам.

Кіраўнік РАУС параіў звярнуцца з заявай у райвыканкам і зарэгістраваць яе.

Але ж заява ў райвыканкам была пададзена разам з заявай на дамову ў міліцыю 25 верасня. Заява ў райвыканкаме была зарэгістравана. Чаму аддуль не пераслалі яе ў міліцыю, як таго патрабуе Пастанова, невядома.

І як тады зразумець рашэнне Бярозаўскага райвыканкама № 138, прынятае ў 2010 годзе, што заяўнікі на пікет павінны несці разам з заявай і дамовы?

Бярозаўская райбальніца на пікет 4 жніўня  не заключыла дамовы, паколькі гэта не прапісана ў дакументах Міністэрства аховы здароўя і няма нават прэйскуранта на гэта. У той час, як галоўны лекар баранавіцкай бальніцы  такую дамову заключае без праблем.

З гэтых дзеянняў улады зразумела толькі адно: іх абыякавыя адносіны да сваёй працы і непрафесіяналізм.

І яшчэ з гэтага ўсяго можна зрабіць вывад, што правесці масавае мерапрыемства ці нешматлікі пікет у Беларусі проста немагчыма. Няйчай, як затыканнем ратоў актыўнай часткі грамадства, гэта не назавеш.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international