Як выглядае сітуацыя людзей з інваліднасцю ў Еўразвязе і Беларусі?

2013 2013-10-04T13:02:53+0300 2013-10-04T13:02:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/drazdouski.jpg
Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людей з інваліднасцю

Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людей з інваліднасцю

Распавёў у чарговым выпуску перадачы “Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі Беларусі” каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі

РР: Днямі Вы вярнуліся са Страсбурга, распавядзіце пра гэтую паездку і ўвогуле пра сітуацыю з правамі людзей з інваліднасцю ў Еўразвязе. 

Сяргей Драздоўскі: Раз на два гады еўрапейская сетка арганізацый незалежнага пражывання, арганізацыі, якія выступаюць за прыярытэт у любых задачах, любых мэтавых праграмах, мэтавых палітыках нацыянальных, дасягнення магчымасці незалежнага пражывання людзям з разнастайнымі формамі інваліднасці. У гэтым годзе прайшла дастаткова прадстаўнічая канферэнцыя і марш да Еўрапарламента, а пасля дыскусія ў самім Еўрапарламенце. У гэтым годзе была 10-ая гадавіна гэтай дзейнасці, яна была дастаткова крытычная, то бок крытычная з боку саміх удзельнікаў. Пытанне ставілася рубам, 10 гадоў барацьбы і 10 гадоў мінімальных зрухаў, бо поспехі вельмі лёгка анулююцца, заціраюцца. Еўрапейская супольнасць людзей з інваліднасцю знаходзіцца ў драматычным стане, таму пытанне ставіцца менавіта такім чынам. То бок варта ў прынцыпе перагледзець метады. Канструкцыянізм, спробы збудаваць дыялогавыя адносіны, яны не апраўдваюць сябе. Дастаткова цяжкая размова, пры гэтым розныя краіны прадстаўлялі сваю практыку, як яны з гэтым працуюць па розных накірунках. То бок гэта палітычны ўдзел, грамадскі ўдзел, непасрэдная метадалогія дзейнасці, якая забяспечвае незалежнае пражыванне. Былі прадстаўлены большасць краін Еўропы. Традыцыйна выбіваюцца брытанцы з іх дастаткова жорсткай пазіцыяй у акцыях, якія яны выкарыстоўваюць. Марш адбыўся, каля ста чалавек скандуючы прайшлі па цэнтру Страсбурга да Еўрапарламента. Усіх прапусцілі, былі зроблены адмысловыя пропускі, прапанавалі прайсці ў Еўрапарламент, прадставілі памяшканне, прыйшлі еўрадэпутаты, якія паўтары гадзіны вялі адкрытую дыскусію. Была магчымасць выступіць спікерам з боку сеткі, яны адказвалі, рэагавалі - гэта была дыскусія на роўных. 

РР: Што не задавальняе супольнасць людзей з інваліднасцю ў Еўразвязе?

Сяргей ДраздоўскіСамым галоўным мэсыджам, слоганам дэманстрацыі было патрабаванне правоў, а не дабрачыннасці. Людзі з інваліднасцю заяўляюць, што панаванне папячыцельскага падыходу не дазваляе развівацца. Еўрапейская супольнасць незалежнага пражывання намерана паставіць гэтае пытанне больш радыкальна, бо высновай гэтай канферэнцыі было тое, што псеўда-дыпламатычныя гульні неэфектыўныя. Арганізацыі людзей з інваліднасцю ў Еўропе шмат у чым дэнамінуюць палітыку абароны людзей з інваліднасцю.

РР: Калі казаць пра беларускую сітуацыю, яна нечым адрозніваецца?

Сяргей Драздоўскі: Што датычыць нас, то ўсё вельмі падобна. Еўрапейцы дастаткова канкрэтна ставяць пытанне пра фармаванне палітыкі адносна таго, што з’яўляюцца інтэрнаты, дзе пражываюць людзі з інваліднасцю, што ім адмаўляюць у выбары магчымасці пражывання. Дэінстунізацыя з’яўляецца адным з крытычных крытэрыяў, якія пацвердзілі еўрапарламенцёры, яны пагадзіліся, што альтэрнатывы дэінстунізацыі няма. Далейшае развіццё інтэрнатаў – гэта поўны тупік, іх неабходна пераўтвараць на базе мясцовых супольнасцяў, бо гэта супярэчыць сённяшняй еўрапейскай палітыцы, сацыяльнай згуртаванасці. У гэтым сэнсе разыходжанні супольнасці з еўрадэпутатамі ў тэмпах. Супольнасць лічыць, што гэта можна рабіць хутчэй, больш рашуча, што ў Еўропы ёсць рэсурсы і магчымасці. Гэта трэба рабіць, а не робіцца гэта з-за суб’ектыўных фактараў: нежадання, нейкай боязі, выгодаў. Бо ўсё гэта вялікія грошы, якія прапампоўваюцца праз подобныя структуры. У нас вельмі падобная сітуацыя. Сёння нават у афіцыйных дзяржаўных структурах ніхто не бароніць пазіцыю развіцця інтэрнатаў, як ідэі, як формы сацыяльнай абароны, сацыяльнай апекі. Пры гэтым вельмі слабы, несістэмна выражаны тыя крокі, якія маглі б прыводзіць да дэінстунізацыі. Еўропа тут знаходзіцца не тое, што на два крокі наперадзе, а на цэлы корпус. Еўрапейскія эксперты падрыхтавалі цэлы шэраг прапановаў, якія пакуль у прынцыпе зацверджаны ў выглядзе рэкамендацый, але тым не менш у выглядзе сістэмных еўрапейскіх дакументаў, сістэмных праграм, якія дазваляюць прадставіць нацыянальным дзяржавам такія рэкамендацыі, якія б дазвалялі сістэмна ацэньваць гэтую праблему і выбудоўваць палітыку такім чынам, каб дэінстунізацыя стала рэальнасцю.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international