Магілёўскія дэпутаты прачнуліся толькі пасля скаргі ў парламент і пракуратуру

2013 2013-10-04T12:01:46+0300 2013-10-04T12:01:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padbiarezki6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Падбярэцкі

Леанід Падбярэцкі

Свае адказы на калектыўныя звароты магілёўцаў з нагоды ініцыявання актывістамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Закона “Аб грамадскіх слуханнях” дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Эдуард Сянкевіч і Аляксандр Разганаў даслалі толькі праз тры з паловай месяцы.

Сваімі ўражаннямі аб працы дэпутатаў дзеліцца член Цэнтральнага камітэта БСДП Леанід Падбярэцкі:

“Гэтыя абраннікі не хочуць не тое што чуць народ, яны нават не лічуць патрэбным даваць адказы ў адпаведнасці з існуючым Законам “Аб звароце грамадзян”. Гэтыя асобы, стаўшы дэпутатамі, папросту забыліся на народ. Будзем думаць, як прыцягнуць іх да адказнасці за парушэнне тэрмінаў адказаў на зварот 500 магілёўцаў, бо подпісы ім былі высланы яшчэ 9 чэрвеня”.

Тым часам адказаў з Генеральнай пракуратуры і камісіі па этыцы Палаты прадстаўнікоў, куды скардзіліся на дэпутатаў, актывісты Леанід Падбярэцкі, Аляксей Паўлоўскі і Дзмітрый Яўстратаў дагэтуль няма.

“Няма рэакцыі тых структур і ўстаноў, куды мы пісалі скаргі. Калі ў бліжэйшы час нам не прыдуць ад іх адказы – будзем пісаць запыты з просьбай даць інфармацыю аб тым, як былі пакараны народныя абраннікі за парушэнне Закона “Аб звароце грамадзян””, - кажа Леанід Падбярэцкі.

Варта адзначыць, што ўсе дэпутаты парламента, якія атрымалі подпісы магілёўцаў не ўбачылі патрэбы ў прыняцці новага Закона “Аб грамадскіх слуханнях”, які бы ўніфікаваў існуючую тэрміналогію датычна грамадскіх слуханняў правадзімых у Беларусі, падрабязна вызначыў працэдуру правядзення грамадскіх слуханняў, сферы ў якіх бы дзейнічаў закон, геаграфію на якую бы ён распаўсюджваўся, а таксама выпадкі прымянення гэтага закона.

Трэба адзначыць, што магілёўскія дэпутаты Уладзімір Васіленка і Ігар Станкевіч свое часова адмовілі магілёўцам, інтарэсы якіх яны прадстаўляюць у парламенце.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international