Гомельскія актывісты распачалі збор подпісаў супраць адмены ільготаў

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі распачалася акцыя па зборы подпісаў супраць законапраекта па скасаваньні шматлікіх ільготаў - інвалідам, ліквідатарам аварыі на ЧАЭС, студэнтам ды іншым катэгорыям насельніцтва. Менавіта такі праект зараз знаходзіцца на разглядзе дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў. Галасаваць па ім дэпутаты зьбіраюцца ўжо ў гэтую сэсію. За гадзіну працы маладзёвыя актывісты Зьміцер Жалезьнічэнка і Сяржук Гаўрылін назьбіралі блізу 70 подпісаў грамадзянаў. Як зазначаюць юнакі, пад зваротам да парлямэнтарыяў падпісаліся амаль 90% з людзей, якім прапаноўвалі паставіць подпіс. Тыя ж, хто адмовіўся гэта рабіць, тлумачылі гэта ў асноўным тым, што, на іх думку, гэтая акцыя ёсьць бессэнсоўнай і дэпутаты ўсё роўна правядуць любы заканапраект, распрацаваны кіраўніком дзяржавы.

У бліжэйшыя дні кампанія па зборы подпісаў будзе працягвацца. Юнакі плянуюць назьбіраць некалькі тысячаў подпісаў, якія будуць пасьля ськіраваныя ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, паведамляе "Гарт".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international