Пінская габрэйская суполка абураная актамі вандалізму ў горадзе

2013 2013-10-04T08:45:38+0300 2013-10-04T09:48:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-getto.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Памятны знак на месцы гета ў Пінску.

Памятны знак на месцы гета ў Пінску.

Цягам апошніх дзён у Пінску быў апаганены памятны знак на месцы, дзе ў час Другой сусветнай вайны знаходзілася гетта, а на будынку, які належыць габрэйскі адукацыйны цэнтр, з’явілася свастыка.

У габрэйскай суполцы лічаць, што гэтыя здарэнні ня ёсць выпадковасцю і ўсё было зроблена мэтанакіравана. Пры гэтым выказываецца меркаванне, што размова можа ісці ня толькі пра вандалізм як хуліганцкі ўчынак, але і пра праяву неанацызму, які нясе пагрозу грамадскім каштоўнасцям.

Знайсці і прыцягнуць да адказнасці тых, хто мае дачыненне да гэтых здарэнняў, заклікаў старшыня Пінскага гарвыканкаму Аляксандр Гордзіч, аднак пакуль праваахоўныя службы працягваюць пошукі і ня могуць даць адназначную ацэнку таму, што адбылося.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international