ПАСЕ: Вызваленне палітзняволеных і мараторый на смяротную кару — абавязковыя ўмовы для пачатку дыялогу з Мінскам

2013 2013-10-03T16:25:58+0300 2013-10-03T16:25:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pase.jpg

Неабходнымі ўмовамі для пачатку дыялогу Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) з беларускімі ўладамі з'яўляюцца вызваленне палітзняволеных і ўвядзенне мараторыя на смяротную кару ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі, размешчанай 3 кастрычніка на сайце асамблеі.

У дакуменце адзначаецца, што пасля праведзеных 2 кастрычніка слуханняў па сітуацыі ў Беларусі, у якіх узялі ўдзел рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна і намеснік кіраўніка руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец, камітэт занепакоены "ўмовамі ўтрымання палітзняволеных і паведамленнямі пра насілле, катаванні і прымусовае псіхіятрычнае лячэнне".

"Камітэт зноў заклікае беларускі ўрад неадкладна і без усякіх умоў вызваліць 11 палітзняволеных, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў турмах", — гаворыцца ў заяве.

Камітэт таксама вітае рашэнне ПАСЕ прысудзіць прэмію імя Вацлава Гавела вядомаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які знаходзіцца ў няволі.

У заяве падкрэсліваецца, што ў выпадку калі ПАСЕ пачне дыялог з Беларуссю, у ім абавязкова павінна ўдзельнічаць грамадзянская супольнасць, якая таксама павінна быць далучана да падрыхтоўкі плана дзеянняў Савета Еўропы ў дачыненні да Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international