Запрашэнне на прэзентацыю сацыялагічнага даследавання «Злачынства і пакаранне ў вачах грамадства»

2013 2013-10-03T14:56:05+0300 2013-10-03T14:59:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/penal-reform-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання па ініцыятыве маскоўскага офіса Міжнароднай турэмнай рэформы (Penal Reform International) у Мінску праводзіцца прэзентацыя сацыялагічнага даследавання «Злачынства і пакаранне ў вачах грамадства».

Што гэта за даследаванне?

Было праведзенае шырокае апытанне жыхароў краіны ва ўзросце ад 18 да 75 гадоў, мужчын і жанчын, якія жывуць у сталіцы, абласных гарадах, раённых цэнтрах і вёсках, вернікаў і атэістаў, якія лічаць, што ў іх дастаткова грошай ці наадварот.

Усе гэтыя людзі адказалі на шэраг пытанняў, якія тычацца смяротнага пакарання, прычын злачынстваў і агрэсіі ў грамадстве, прэзумпцыі невінаватасці, дыскрымінацыі, працы судовай сістэмы і СМІ.

Адказалі ... І тым самым задалі яшчэ больш пытанняў.

Чаму людзям здаецца, што СМІ амаль не асвятляюць тэму смяротнага пакарання?

Што страшней: асудзіць невінаватага або адпусціць вінаватага?

Што кіруе маладымі: жорсткасць або рацыянальнасць?

Чаму мы не задумваемся пра боль сваякоў пакараных?

Чаму мы схільныя трываць адны рэчы і не дараваць іншыя?

Чаму паміж жыхарамі вёскі і сталіцы больш агульнага, чым паміж жыхарамі раёнах гарадоў і абласных?

Для нас вельмі важна, што б вы азнаёміліся з гэтым даследаваннем і паднялі многія з гэтых тым у вашых публікацыях.

Запрашаем журналістаў да ўдзелу!

Дэталі: Мерапрыемства пройдзе 8 кастрычніка ў гатэлі «Мінск» . Рэгістрацыя пачнецца ў 9.30 (таксама будзе пададзены кава), пачатак мерапрыемства - у 10.00.

Дадатковая інфармацыя - у Юліі Хлашчанковой, khlashchankova@gmail.com +375295908440

Просім паведаміць аб вашым удзеле да 6 кастрычніка на khlashchankova@gmail.com

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international