Гарадзенскія праваабаронцы працягваюць змагацца за канстытуцыйныя правы

2013 2013-10-03T14:39:55+0300 2013-10-03T14:39:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nezalezhnaja_zhurnalistyka-akcyja-garodnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раман Юргель (БХК), Уладзімір Хільмановіч і Віктар Сазонаў ("Вясна")

Раман Юргель (БХК), Уладзімір Хільмановіч і Віктар Сазонаў ("Вясна")

Гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель падалі скаргу ў Гарадзенскі абласны суд на рашэнне суда Ленінскага раёну Гародні. 23 верасня суддзя Ленінскага раённага суду Жана Краўчанка ў выніку разгляду скаргі праваабаронцаў на рашэнне гарвыканкаму забараніць правядзенне 4 жніўня пікет у падтрымку зняволенага Алеся Бяляцкага, сваёй пастановай вызначыла, што дзеянні мясцовай улады былі законнымі.

Праваабаронцы не згодныя з такім выракам суду, паколькі лічаць, што іх канстытуцыйныя правы былі выразна парушаныя, гарвыканкамам таксама быў парушаны закон “Аб правядзенні масавых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь” у той частцы, дзе вызначаны тэрмін давання афіцыйнага адказу. На судовым працэсе прадстаўніца юрыдычнага аддзелу Гарадзенскага гарвыканкаму не змагла адказаць і на пытанне – хто і калі прыняў рашэнне пра забарону пікету. Аднак і суддзя і пракурор у час разгляду скаргі праігнаравалі ўсе аргументы заяўнікаў.

Акрамя таго, праваабаронцы лічаць, што суддзя Жана Краўчанка, адхіліўшы хадайніцтва занатоўваць у судовы пратакол іх словы на беларускай мове, парушыла працэсуальныя нормы. Па-сутнасці яна ўпаўнаважыла судовага сакратара на пераклад паказанняў удзельнікаў працэсу, на што не мела права.

Праваабаронцы спадзяваліся, што ў выніку разгляду іх скаргі будзе прынамсі вызначаны тэарэтычны механізм таго – якім чынам можна выканаць усе патрабаванні заканадаўства і атрымаць дазвол на правядзенне пікету. Аднак, гэтага не здарылася.

Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель па-ранейшаму перакананыя, што гарвыканкам кіраваўся выключна палітычнымі матывамі, а значыць прыняў незаконнае рашэнне пра забарону пікету.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international