Ад Мікалая Аўтуховіча перасталі прыходзіць лісты

2013 2013-10-03T09:17:11+0300 2013-10-03T09:17:11+0300 be

Ад палітзняволенага Мікалая Аўтуховіча, які ўтрымліваецца ў Гарадзенскай турме, не даходзяць лісты. Пра гэта, па словах адказнага сакратара аргкамітэта па стварэнню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніса Садоўскага, распавядаюць некалькі прыхільніц ствараемай партыі, якія даўно перапісваюцца з Аўтуховічам.

Дзяніс Садоўскі:

- Актывісты БХД, якія ўвесь час лістуюцца з усімі палітвязнямі, за апошнія некалькі тыдняў адзначылі адсутнасць лістоў ад Аўтуховіча і неадказ з яго боку на іх лісты, чаго раней не было. На нашу думку, гэта сведчыць пра тое, што Мікалая Аўтуховіча абмяжоўваюць ад усялякай інфармацыі і ў тым ліку ад лістоў з волі. 

Дзяніс Садоўскі не выключае, што гэта звязана з акцыяй пратэсту Мікалая Аўтуховіча. У знак нязгоды з вынесеным адміністрацыяй турмы спагнаннем і бяздзеяннем пракуратуры, куды ён накіраваў скаргу, Аўтуховіч моцна парэзаў сабе жывот.

Былы прадпрымальнік з Ваўкавыску, ветэран вайны ў Аўганістане Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў няволі з 8 лютага 2009 года. Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы быццам за захоўванне некалькіх патронаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international