viasna on patreon

ЦЭНЗУРА ПАШТОВАЙ ПЕРАПІСКІ Ў ЖОДЗІНЕ

2003 2003-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ступень надзейнасьці паштовых скрыняў у Жодзіне - пад вялікім пытаньнем.

У паштовай скрыні Цэнтру Ліцьвіны, ТБМ і ПБНФ па ф.Скарыны 3-115 у Жодзіне знікае карэспандэнцыя, альбо яна дастаўляецца, але ў распакаваным выглядзе.
Так, 06.09.2003г. для Беларускага Згуртаваньня Моладзі “Ліцьвіны” ад Інстытуту па Мэнэджмэнце й Прыватызацыі прыйшла пошта ў капэрце, якая была распакаваная й надарваная з боку (фота можна ўбачыць на сайце па адрэсе: http://licviny.narod.ru/).
У скрыні аказалася таксама зусім не кранутая капэрта з адказам із суда Маскоўскага раёну Менску па справе аб абскарджваньні Аляксеем Лапіцкім неправамерных дзеяньняў кіраўніцы Цэнтарвыбаркаму сп.Ярмошынай Л.М., якая парушаючы Закон РБ “Аб зваротах грамадзянаў” не адказала на заявы грамадзкасьці па фактах фальсыфікацыі выніковых пратаколаў галасаваньняў падчас І і ІІ тура выбараў у мясцовыя Рады дэпутатаў.
У капэрце, якая была распакаваная й пашкоджаная, ўтрымлівалася кніжка пад назовам “Беларусь: выбар шляху” і паведамленьне па факце ейнай адсылкі.

Дагэтуль, па гэтай адрэсе да атрымальнікаў пошты, часам не даходзілі, нават заказныя лісты. А электронная сувязь, асабліва падчас актыўных стасункаў Цэнтру Ліцьвіны з СМІ, партнэрскімі арганізацыямі, суб’ектамі лякальнай супольнасьці, працавала з неверагоднымі збоямі – паведамленьні альбо не даходзілі зусім, альбо даходзілі з пашкоджаньнямі, часьцей карэспандэнцыя ў межах Жодзінска-Барысўскага рэгіёну даходзіла праз 1-4 дні!?
Акрамя таго, кампутарныя базы дадзеных і сама тэхніка, час ад часу знаходзіцца ў полі скаардынаваных вірусных нападаў, у якія часам трапляюць незалежныя грамадзкія арганізацыі й суб’екты грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Апошні факт дастаўкі карэспандэнцыі з распакаванай і пашкоджанай капэртаю, на якой па-ангельску фігурюць кантакты арганізацыі адправіцеля (IPM Research Centre…) і атрымальніка (Беларускае Згуртаваньне Младзі “Ліцьвіны”) можна вылучыць цікавасьць “спэцыялістаў па сувязях з грамадзкасьцю” да сутнасьці падобных кантактаў.
А можа й сапраўды гэта - выпадковы й недарэчны эпізод. А можа - праява ўвагі й бацькоўскага клопату з боку “спэцыялістаў шырокага профілю” ў дачыненьні да незалежных арганізацыяў і грамадзка-палітычных асобаў, якія працягваюць прынцыповы дыялёг з уладаю й спрабуюць адстаяць у судох уласныя й агульнаграмадзянскія інтарэсы.
Для дасьледваньня апошняга факту ўскрыцьця паштовае карэспандэнцыі атрымальнікі маюць намер зьвярнуцца ў сьледчыя ворганы й пракуратуру й паглядзець, што із гэтага атрымаецца.

А пакуль, можна з упэўненасьцю канстатаваць, што ў Жодзіне ступень надзейнасьці паштовых скрыняў, асабліва для суб’ектаў, што маюць кантакты з замежнымі партнэрамі ці арганізацыямі, якія маюць ангельскамоўныя назвы, адрэсы й лягатыпы - пад вялікім пытаньнем.

Алесь Вольны,
Licviny-INFA,
375 (01775) 75-910,
http://licviny.narod.ru/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства