Што такое лячэбна-працоўныя прафілакторыі ў Беларусі

2013 2013-10-01T18:02:18+0300 2013-10-03T16:31:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ltp-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах правядзення маніторынгу за месцамі прымусовага ўтрымання грамадзян у Рэспубліцы Беларусь Праваабарончы цэнтр «Вясна» прапануе да ўвагі дадзены матэрыял пра сістэму ЛПП, заканадаўства аб прымусовай ізаляцыі асоб, якія пакутуюць на алкагалізм і наркаманію, а таксама практыцу яго прымянення.

У артыкуле гэтак жа прыведзены кароткі аналіз адпаведнасці нормаў дзеючага нацыянальнага заканадаўства, якое рэгулюе прымусовую ізаляцыю асоб, што пакутуюць на алкагалізм і наркаманію, палажэнням Канстытуцыі краіны і міжнародным нормам у галіне правоў чалавека.

I. Гістарычны кантэкст
Сістэма, атрыманая ў спадчыну ад СССР

Першы Лячэбна-працоўны прафілакторый з'явіўся ў СССР у 1967 годзе на тэрыторыі Казахскай ССР. У далейшым сістэма ЛПП актыўна выкарыстоўвалася для прымусовай ізаляцыі асоб, якія пакутуюць на алкагалізм і наркаманію, якія парушаюць грамадскі парадак і правілы "сацыялістычнага ладу жыцця". Грамадзяне накіроўваліся ў ЛПП па пастанове раённых судоў тэрмінам ад 6 месяцаў да 2 гадоў. Рашэнне суда з'яўлялася канчатковым і абскарджанню ў касацыйным парадку не падлягала. За ўцёкі з ЛПП была ўстаноўлена крымінальная адказнасць. Праваабаронцы ў СССР называлі ЛПП часткай савецкай карнай сістэмы .
25 кастрычніка 1990 г. Камітэт Канстытуцыйнага нагляду СССР прыняў Заключэнне, у адпаведнасці з якім некаторыя нормы дзеючага тады заканадаўства СССР у гэтай сферы, у тым ліку і саюзных рэспублік, былі прызнаны неадпаведнымі Канстытуцыі СССР і міжнародным нормам у галіне правоў чалавека. Камітэт Канстытуцыйнага нагляду прыйшоў да высноваў, што, згодна з заканадаўствам, прымусовае лячэнне ў ЛПП ( г.зн. абмежаванне волі, блізкае да крымінальнага прысуду ) распаўсюджваецца на асоб, якія не здзяйснялі ніякіх злачынстваў .
Пасля распаду СССР сістэма ЛПП была ліквідавана ў большасці былых савецкіх рэспублік. У 1993 годзе Указам Прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына лячэбна-працоўныя прафілакторыі былі ліквідаваны ў Расіі (Указ уступіў у законную сілу 1 ліпеня 1994 года). У цяперашні час ЛПП існуюць толькі ў Беларусі, Туркменістане і непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы .
У Беларусі сістэма ЛПП пасля 1991 года фактычна не ўжывалася. Адраджэнне практыкі пачалося ў канцы 90- х гадоў, і ў апошнія гады атрымала шырокае распаўсюджанне. ЛПП знаходзяцца ў кампетэнцыі Міністэрства ўнутраных спраў (МУС ). Ізаляцыя грамадзян у ЛПП рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 4.01.2010 г. № 104-3 "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх", нормамі ГПК Рэспублікі Беларусь (параграф 12 главы 30 ( асаблівая вытворчасць) ГПК), Правіламі ўнутранага распарадку ў ЛПП, зацверджанымі Пастановай МУС ад 09.10.2007 г. № 264.

II. Нацыянальныя прававыя асновы

Доўгі час працэдура накіравання і ўтрымання ў ЛПП рэгулявалася Законам "Аб мерах прымусовага ўздзеяння ў дачыненні да алкаголікаў і наркаманаў, якія сістэматычна парушаюць грамадскі парадак і правы іншых асоб", які быў прыняты Вярхоўным Саветам БССР 21 чэрвеня 1991 года, са зменамі і дапаўненнямі, якія былі ўнесены у гэты Закон у 1994, 2000 і 2008 гг . У снежні 2009 г. Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь быў прыняты новы Закон "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовы знаходжання ў іх", які ўступіў у законную сілу 4 студзеня 2010 г. Згодна з прынятым Законам былі ўнесены змены ў ГПК Рэспублікі Беларусь, глава 30 якога (асаблівая вытворчасць) была дапоўнена параграфам 12 "Асаблівасці разгляду спраў аб накіраванні грамадзяніна ў ЛПП, працягу тэрміну знаходжання ў ЛПП, спыненне знаходжання ў ЛПП".

Лячэбна-працоўны прафілакторый - арганізацыя, якая ўваходзіць у сістэму органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якая ствараецца для прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы грамадзян, хворых на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію, і грамадзян, абавязаных кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, у выпадку сістэматычнага парушэння гэтымі грамадзянамі працоўнай дысцыпліны па прычыне ўжывання алкагольных напояў, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў ;

У адпаведнасці з арт. 4 дадзенага Закона, накіраванню ў ЛПП падлягаюць:

Грамадзяне, хворыя на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію , якія на працягу года тры ці больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчаваў, былі папярэджаны ў адпаведнасці з дзеючым Законам аб магчымасці накіравання ў ЛПП і на працягу года пасля дадзенага папярэджання прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчаваў ;

Грамадзяне, якія абавязаны кампенсовваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, у выпадку сістэматычнага парушэння гэтымі грамадзянамі працоўнай дысцыпліны па прычыне ўжывання алкаголных напояў, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчаваў .

Не падлягаюць накіраванню ў ЛПП :

Грамадзяне, якія не дасягнулі 18 гадоў;
Мужчыны старэйшыя за 60 гадоў;
Жанчыны старэйшыя за 55 гадоў;
Цяжарныя жанчыны;
Жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да аднаго года;
Інваліды 1 і 2- й груп;
Грамадзяне, у якіх выяўлены захворванні, якія перашкаджаюць іх знаходжанню ў ЛПП.
 
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона, асобы, прыцягнутыя тры і больш разоў на працягу года да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне адмiнiстрацыйных правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, накіроўваюцца ва ўстановы аховы здароўя для абследавання і ўстанаўлення дыягназу аб хранічным алкагалізме або наркаманіі. Згодна з арт. 5 Закона, грамадзянін мае права абскардзіць дадзенае накіраванне вышэйстаячаму начальніку органа ўнутраных спраў або пракурору ці ў суд.
 
У выпадку ўстанаўлення дыягназу аб хранічным алкагалізме , наркаманіі або таксікаманіі адпаведнае медыцынскае заключэнне перадаецца начальніку органа ўнутраных спраў , які на працягу 10 дзён пасля яго атрымання выносіць папярэджанне аб магчымасці накіравання ў ЛПП. Дадзенае папярэджанне аб'яўляецца грамадзяніну, у дачыненні да якога яно вынесена з уручэннем пісьмовай копіі. Згодна з арт. 6 Закона, грамадзянін мае права абскардзіць вынесенае яму папярэджанне вышэйстаячаму начальніку органа ўнутраных спраў, пракурору ці ў суд.

У адпаведнасці з арт. 7 Закона, начальнік органа ўнутраных спраў на працягу 10 дзён пасля атрымання інфармацыі аб прыцягненні асобы, якая была папярэджана аб магчымасці накіравання ў ЛПП, да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых сродкаў, на працягу года пасля названага папярэджання накіроўвае гэтага грамадзяніна на медыцынскі агляд.
 
Начальнік органа ўнутраных спраў або яго намеснік на працягу 10 дзён пасля атрымання медыцынскага заключэння аб тым, што ўказаны грамадзянін з'яўляецца хворым на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію, а таксама пра тое, што ў яго адсутнічаюць захворванні, якія перашкаджаюць яго знаходжанню ў ЛПП, падаюць у суд заяву аб накіраванні гэтага грамадзяніна ў ЛПП.

Напрыклад. Грамадзянін А. лаяўся нецэнзурна ў грамадскім месцы, знаходзячыся пры гэтым у стане алкагольнага ап'янення. Пасля гэтага ён быў затрыманы міліцыяй, паўстаў перад судом і атрымаў адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе 15 - сутачнага адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства. Праз некалькі тыдняў пасля яго вызвалення органы ўнутраных спраў затрымалі яго падчас распівання алкагольных напояў у грамадскім месцы, у выніку чаго ён быў аштрафаваны. Пасля гэтага на працягу года ён яшчэ двойчы прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў за з'яўленне ў п'яным выглядзе, зневажаючым грамадскую маральнасць у грамадскім месцы. Усе гэтыя падзеі адбыліся на працягу года, і раённы орган унутраных спраў накіраваў яго на медыцынскі агляд у мэтах ўстанаўлення наяўнасці захворвання алкагалізмам. Пасля атрымання адпаведнага медыцынскага заключэння гр. А на працягу 10 дзён быў афіцыйна папярэджаны начальнікам РУУС аб магчымасці яго накіравання ў ЛПП, калі на працягу года пасля папярэджання ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне правапарушэння ў стане алкагольнага ап'янення, у стане, выкліканым ужываннем наркатычных рэчываў або іншых адурманьваючых рэчываў.
У наступны раз, калі яго затрымаюць ў стане алкагольнага ап'янення за ўчыненае ў такім стане правапарушэнне, і ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на працягу года пасля папярэджання, прадстаўнікі праваахоўных органаў яшчэ раз даставяць гр. А. ў бальніцу, каб пацвердзіць ў яго наяўнасць хранічнага алкагалізму. Прадстаўнік праваахоўных органаў перадасць усе дакументы ў раённы суд агульнай юрысдыкцыі, які ў рамках адмысловай грамадзянскай судавытворчасці (згодна з арт. 361 - 393.12 ГПК Рэспублікі Беларусь) вынясе рашэнне аб накіраванні ў ЛПП (ізаляцыі) гр. А. тэрмінам на 1 год. Справа разглядаецца з удзелам пракурора і асобы, якая падлягае накіраванню ў ЛПП. У выпадку няяўкі апошняй, суддзя афармляе прымусовы прывад дадзенай асобы ў суд. Рашэнне суда па справе можа быць абскарджана ў касацыйным парадку на працягу 10 дзён. Асоба, у адносiнах да якога разглядаецца справа, мае права карыстацца юрыдычнай дапамогай адваката.

Такім чынам, ізаляцыя ў ЛПП не з'яўляецца санкцыяй за здзяйсненне пэўнага адміністрацыйнага правапарушэння, а выносіцца ў сувязі з хваробай гр. А хранічным алкагалізмам і здзейсненымі ім раней правапарушэннямі ў стане алкагольнага ап'янення, за якія ён ужо панёс пакаранне ў рамках адміністрацыйнага судаводства.

Суды, у адпаведнасці з арт. 393.9 ГПК Рэспублікі Беларусь, павінны разглядаць справы на працягу 10 дзён у адкрытым пасяджэнні з удзелам зацікаўленай асобы. Асоба можа быць прадстаўлена адвакатам. Рашэнне суда можа быць абскарджана ў касацыйным парадку ў вышэйстаячым судзе. Згодна з арт. 8 Закона, тэрмін ізаляцыі ў ЛПП складае 12 месяцаў. Аднак у шэрагу выпадкаў, указаных у арт. 55 Закона (наяўнасць некалькіх дысцыплінарных спагнанняў, адсутнасць у ЛПП больш за суткі без паважнай прычыны, несвоечасовае вяртанне ў ЛПП з сацыяльнага адпачынку), знаходжанне грамадзяніна па рашэнні суда можа быць прадоўжаны на тэрмін да 6 месяцаў.
 
Прававы статус асоб, ізаляваных у ЛПП, застаецца незразумелым. Яны не з'яўляюцца асуджанымі да пазбаўлення або абмежавання волі i не знаходзяцца пад адміністрацыйным арыштам.

Закон прадугледжвае, што асобы , якiя ўтрымлiваюцца ў лячэбна -працоўных прафілакторыях, карыстаюцца тымі ж правамі, што і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, але з некаторымі абмежаваннямі. Гэтыя абмежаванні выцякаюць з неабходнасці забеспячэння прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэабілітацыі з прымусовай працай, як гэта прадугледжана законам. На практыцы гэта азначае, што асобы, якія ўтрымліваюцца ў ЛПП, не маюць права самавольна яго пакідаць, абавязаны выконваць правілы ўнутранага распарадку, за імі ўсталёўваецца кантроль і нагляд. Асобы, якія ўтрымліваюцца ў ЛПП, згодна з арт. 47 Закона, абавязаны працаваць , адмова ад працаўладкавання або самастойнае спыненне працы цягнуць накладанне мер дысцыплінарнага ўздзеяння ў дачыненні да такіх асоб (размяшчэнне ў дысцыплінарным пакоі тэрмінам да 10 сутак). Наяўнасць некалькіх дысцыплінарных спагнанняў цягне за сабой павелічэнне тэрміну знаходжання ў ЛПП да 6 месяцаў па рашэнні суда. У дачыненні да ізаляваных асоб выкарыстоўваецца асабісты дагляд , дагляд асабістых рэчаў. Асобам, якія ўтрымліваюцца ў ЛПП, не дазваляецца трымаць асабістыя дакументы, грошы (альбо іншыя забароненыя прадметы); адміністрацыя прафілакторыя забяспечвае захаванасць іх асабістых дакументаў і грошай.

Артыкул 16 Закона прадугледжвае прымяненне фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў супрацоўнікамі ЛПП і вайскоўцамі ўнутраных войскаў у дачыненні да ізаляваных асоб у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

*Канстытуцыя Беларусі

У адпаведнасці з артыкулам 26 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ніхто не можа быць прызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна не даказана ў парадку, устаноўленым законам і вынесеным прысудам суда, які ўступіў у законную сілу. Пазбаўленне волі можа прымяняцца толькі да асобы, якая была прызнана вінаватай у здзяйсненні злачынства, г.зн., калі яе віна была пацверджана прысудам суда. Тым не менш, працягласць і ўмовы ізаляцыі ў ЛПП шмат у чым параўнальныя з пазбаўленнем волі, і ў адпаведнасці з міжнародным нормамі ў галіне правоў чалавека з'яўляецца нічым іншым, як пазбаўленнем волі.

Артыкул 14 Канстытуцыі ўсталёўвае працу як права, а не як абавязак. Такім чынам, прымусовае прыцягненне да працы грамадзян, прадугледжанае Законам Рэспублікі Беларусь "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна -працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх", знаходзіцца ў поўнай супярэчнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, паколькі ўжываецца ў па-за рамкамі выканання прысуду суда ў сувязі са здзейсненым злачынствам.

*Закон "Аб ахове здароўя"

Прымусовае лячэнне асоб, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм або наркаманію, супярэчыць Закону Рэспублікі Беларусь "Аб ахове здароўя". Паводле гэтага закона, лячэнне ў Беларусі мае добраахвотны характар ​​і не з'яўляецца абавязковым. Артыкул 46 прадугледжвае адно выключэнне: прымусовае лячэнне пакутуючых ад захворванняў асоб, якія ўяўляюць пагрозу для здароўя насельніцтва, і якія адмаўляюцца ад лячэння. У гэтым выпадку прымусовае лячэнне прызначаецца рашэннем суда, прынятым у рамках спецыяльнай грамадзянскай вытворчасці (арт.арт. 391-393 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса). Афіцыйны пералік захворванняў, якія ўяўляюць сабой небяспеку для насельніцтва, зацверджаны Пастановай Міністэрства аховы здароўя ў 2002 годзе. Хранічны алкагалізм і наркаманія не ўключаны ў яго.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае яшчэ два выключэнні з добраахвотнага характару медыцынскай дапамогі. Па-першае, яно дазваляе ажыццяўляць прымусовае лячэнне па прысуду суда, звязаным з крымінальным пераследам у сувязі са здзейсненым злачынствам. Гэты від прымусовых мер медыцынскага характару рэгулюецца Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Яшчэ адно выключэнне датычыць прымусовага псіхіятрычнага лячэння асоб, якія пакутуюць псіхічнымі захворваннямі і ўяўляюць сабой пагрозу для сябе альбо навакольных.

Прымусовыя меры медыцынскага характару, якія прымяняюцца ў ЛПП, знаходзяцца па-за межамі існуючых палажэнняў, якія прадугледжаны заканадаўствам Беларусі, згаданым вышэй. Практыка прымусовых мер медыцынскага характару, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна -працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх", знаходзіцца ў супярэчнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб ахове здароўя" і парушае законныя правы грамадзян і іх асабістую недатыкальнасць .

Такая звышрэпрэіўная палітыка "медыка-сацыяльнай рэадаптацыі" выклікае асаблівую занепакоенасць у краіне, дзе дзейнасць праваахоўных органаў выклікае шмат нараканняў. У выпадку ЛПП гэтая "рэабілітацыя" прымяняецца аднона тысяч хворых людзей (каля 4000-5000 чалавек штогод), якія маюць патрэбу ў сапраўднай медыцынскай або сацыяльнай дапамозе.

На працягу апошніх некалькіх гадоў урад Беларусі ўвёў шэраг новых правіл, якія пашырылі сферу прымянення гэтага закона і яшчэ больш абмежавалі правы асоб, якія пакутуюць ад залежнасцяў. Напрыклад, Дэкрэт Прэзідэнта № 18 ад 24 лістапада 2006 года дазваляе дзяржаве забіраць дзяцей з сем'яў алкаголікаў або наркаманаў без судовага рашэння. Паводле дадзенага Дэкрэта, такія бацькі рашэннем раённага суда (у рамках грамадзянскага судаводства) абавязваюцца кампенсаваць дзяржаве выдаткі на ўтрыманне дзяцей у дзяржаўных дзіцячых установах і падлягаюць прымусоваму працаўладкаванню. Такія бацькі атрымліваюць статус "абавязаных асоб" , пра што ім ставіцца штамп у пашпарце. Пры сістэматычным парушэнні працоўнай дысцыпліны, звязанай з ужываннем алкаголю, "абавязаныя асобы" падлягаюць накіраванню ў ЛПП.
За ўхіленне ад такой працы гэтыя асобы падлягаюць адміністрацыйнаму арышту, а затым і крымінальнай адказнасці ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу з абавязковым прыцягненнем да працы. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка асабіста выказаўся адносна неабходнасці стварэння ў Беларусі працоўных лагераў для асоб, пазбаўленых бацькоўскіх правоў, і што на такіх людзей не павінны распаўсюджвацца правы чалавека.

III. Міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх" і практыка заключэння грамадзян у ЛПП, іх прымусовае лячэнне і прымусовую працу таксама з'яўляюцца сур'ёзнымі парушэннямі міжнародных дамоваў у галіне правоў чалавека, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь. У прыватнасці , яны супярэчаць Артыкулу 8 і Артыкулу 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (забарона на прымусовую працу і права на асабістую свабоду), Артыкулу 6, які гарантуе "права на працу, якое ўключае права кожнага чалавека на атрыманне магчымасці зарабляць сабе на жыццё працай, якую ён свабодна выбірае або прымае"  і Артыкулу 12 Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах (права на найвышэйшы даступны ўзровень здароўя, якое ўключае ў сябе права на свабоду ад прымусовага лячэння). Гэтак жа дадзеная практыка ўключае прымусовую працу, што забаронена Канвенцыяй № 29 МАП, падпісантам якой з'яўляецца Беларусь, і якая вызначае прымусовую працу як "усялякую працу ці паслугу, да якой прымушаюць аобу пад пагрозай якога-небудзь пакарання і якую гэта асоба не прымае добраахвотна” . Выключэнні прадугледжаны для працы ў выніку прысуду ў судовым парадку, аднак у дадзеным выпадку ізаляцыя ў ЛПП выносіцца судом у рамках грамадзянскага, а не крымінальнага працэсу -- гэта значыць, не ў сувязі са здзейненым правапарушэннем ці злачынствам, што не прадугледжана беларускім заканадаўствам.
 
Такім чынам, Праваабарончы цэнтр "Вясна" лічыць, што існуючая ў краіне практыка прымусовай ізаляцыі грамадзян, якія пакутуюць алкагалізмам і наркаманіяй, знаходзіцца ў супярэчнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека, а таксама парушае правы, гарантаваныя грамадзянам Беларусі Канстытуцыяй краіны.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international