“Amnesty International”: Праваабарончая прэмія імя Вацлава Гавэла прысуджаная беларускаму вязню сумлення

2013 2013-10-01T16:46:22+0300 2013-10-02T09:45:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алесь Бяляцкі, беларускі праваабаронца і вязень сумлення, уганараваны правабарончай прэміяй імя Вацлава Гавэла ў знак прызнання яго працы па паляпшэнні становішча з правамі чалавека ў ягонай краіне ды за вялікую асабістую рызыку, якой ён падвяргаўся ў сваёй дзейнасці.

“Атрыманая сёння Алесем Бяляцкім прэмія адзначае ягоную мужную працу ў галіне правоў чалавека ў неспрыяльных умовах ды ягоныя вялікія асабістыя ахвяры ў ейнае імя. Акрамя таго, гэта знак асуджэння беларускіх уладаў за пераслед праваабаронцаў ды нападкі на свабоду аб'яднання, сходаў і выказвання меркаванняў, " кажа Хізэр Макгіл, даследчык Amnesty International па Беларусі.

Алесь Бяляцкі ў цяперашні час адбывае чатыры з паловай гады турэмнага зняволення за дзейнасць у галіне правоў чалавека ў якасці кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” ў Беларусі. Арганізацыя
праводзіць кампаніі супраць смяротнага пакарання, катаванняў і іншых відаў жорсткага абыходжання, а таксама з падтрымку палітычных зняволеных.

Вясна” была зачыненая ў 2003 годзе, што дало ўладам магчымасць ужываць судовы пераслед у дачыненні да ейных членаў за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, і зрабіла немагчымым наяўнасць арганізацыйнага банкаўскага рахунку ў Беларусі.

Алесь Бяляцкі быў арыштаваны ў сувязі з выкарыстаннем яго
ных асабістых банкаўскіх рахункаў у Літве і Польшчы для падтрымкі праваабарончай дзейнасці ягогай арганізацыі ў Беларусі. 24 лістападзе 2011 ён быў прысуджаны да турэмнага зняволення за ўтойванне даходаў у буйных памерах".

Суд парушыў міжнародныя стандарты справядлівага судовага разбору ў некалькіх адносінах, і Amnesty International лічыць , што абвінавачванні
й прысуд спадару Бяляцкаму з'яўляюцца палітычна матываванымі і маюць на мэце перашкодзіць яго законнай дзейнасці ў якасці праваабаронцы. Amnesty International лічыць Алеся Бяляцкага вязнем сумлення, пазбаўленым свабоды выключна з-за сваёй дзейнасці ў галіне правоў чалавека, і працягвае заклікаць да яго неадкладнага й безумоўнага вызвалення.

У мінулым месяцы яго
ная жонка, Наталля Пінчук, распавяла Amnesty International:

"
Я найбольш занепакоеная тым, як ён выжывае ў Бабруйскай калоніі. Ён жыве ў складаных і жорсткіх умовах. Ён не толькі знаходзіцца ў турме, адміністрацыя забараніла яму зносіны з іншымі вязнямі. Зняволеныя, якія маюць якія-небудзь кантакты з Алесем кажуць, што яны могуць страціць свае льготы, уключаючы права на ўмоўна- датэрміновае вызваленне, або быць падвергнутыя пакаранню. Доўгі тэрмін пазбаўлення волі пагражае ягонаму здароўю."

Праваабарончая прэмія імя Вацлава Гавэла прысуджаецца штогод Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы ў партнёрстве з бібліятэкай Вацлава Гавэла бібліятэкі ды Фондам Хартыі '77 для заахвочвання выбітных дзеяннняў грамадзянскай супольнасці ў абароне правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international