Ігар Пасноў спадзяецца на далейшую дапамогу праваабаронцаў

2013 2013-10-01T15:24:10+0300 2013-10-01T15:24:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pastnou-igar-doktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў

Ігар Пастноў

Віцебскі лекар Ігар Пастноў, які больш за месяц знаходзіўся на прымусовым лячэнні ў абласным клінічным цэнтры псіхіятрыі і наркалогіі, збіраецца працягваць  абскарджанне рашэнне райсуду Віцебскага раёну, які санкцыянаваў лячэнне. Калі гэтага не ўдасца дамагчыся на нацыянальным узроўні, Ігар Пастноў не выключае звароту ў Камітэт па правах чалавека ААН.

20 верасня Ігара Пастнова перавялі з псіхіятрычнага шпіталя ў дзённы стацыянар. Ён паведаміў, што яму пастаўлены  дыягназ “разладжанне асобы па параноідным тыпе” і занепакоены тым, што любыя самастойныя захады  па абароне сваіх правоў будуць трактавацца як абвастрэнне хваробы. Таму ён аформіў даверанасць на праваабаронцу Пятра Іванова, каб той прадстаўляў ягоныя інтарэсы і займаўся ягонай справай.

Лекар Ігар Пастноў апынуўся на лячэнні ў псіхіятрычным шпіталі, дзе дагэтуль сам працаваў псіхіятарам, пасля  апошняга відэазвароту да землякоў ў інтэрнэце. У сваім выступе ён выказваў крытычныя меркаванні пра стан віцебскай медыцыны, а таксама заявіў пра тое, што яго цкуюць на працы і палохаюць гвалтоўным змяшчэннем на псіхіятрычнае лячэнне.

16 жніўня  Ігара Пастнова забралі ў лякарню наўпрост з працы. 21 жніўня прымусовае псіхіятрычнае лячэнне санкцыянаваў Віцебскі раённы суд, прычым працэс праходзіў у адсутнасць самога Пастнова ці ягоных прадстаўнікоў. Праваабаронцам удалося дамагчыся сустрэчы пацыента з адвакатам толькі праз некалькі дзён.

Ігар Пастноў перакананы, што прымусовае лячэнне было спынена таксама дзякуючы ўмяшанню праваабаронцаў, а таксама тым, што ягоную сітуацыю асвятлялі незалежныя СМІ. 29 жніўня праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заявіла пра гатоўнасць прызнаць Пастнова вязнем сумлення. «Затрыманне Ігара Пастнова магло быць неабгрунтаваным з-за выказванай ім законнай крытыкі сістэмы аховы здароўя Віцебскай вобласці. Калі гэта так, то “Міжнародная амністыя” будзе лічыць яго вязнем сумлення», - гаварылася ў заяве праваабарончай арганізацыі.

2 верасня была прынята сумесная заява Беларускага Хельсінкскага Камітэта і ПЦ «Вясна» з нагоды прымусовай шпіталізацыі Ігара Пастнова. Беларускія праваабаронцы  заклікалі кампетэнтныя органы "неадкладна вызваліць Ігара Пастнова з псіхіятрычнага стацыянара і перагледзець рашэнне аб яго прымусовай шпіталізацыі ў адкрытым працэсе з захаваннем устаноўленых працэдур і прынцыпаў справядлівага судовага разгляду".
Па сканчэнні амбулаторнага лячэнне Ігару Пастнову кіраўніцтвам абласнога цэнтру псіхіятрыі і наркалогіі абяцана праца на ранейшым месцы –у гэтай самай установе. Толькі, магчыма, на іншай пасадзе. Але віцебскі лекар  лічыць неабходным змяніць Закон «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі», бо цяпер, паводле ягонага меркавання, лекары маюць «нічым не абмежаваныя паўнамоцтвы адправіць каго заўгодна на прымусовае лячэнне, забараніць звязвацца з вонкавым светам».

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international