Віцебскі абласны суд не адмяніў штраф за распаўсюд улётак

2013 2013-10-01T14:10:29+0300 2013-10-01T14:10:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gavary_praudu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэнне Кастрычніцкага райсуду спрабаваў абскардзіць сябра  партыі левых «Справядлівы свет» Андрэй Андрэеў. Яго аштрафавалі на 2 мільёны рублёў за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў кампаніі «Гавары праўду».

Суддзя Віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова пакінула без зменаў пастанову пра штраф , якую вынесла суддзя  Кастрычніцкага райсуду Віцебску Алена Протас. Яна прызнала актывіста вінаватым паводле артыкула 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях  - за парушэнне заканадаўства аб СМІ.

13 жніўня супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС затрымалі Андрэя Андрэева падчас распаўсюду улётак з інфармацыяй пра «Народны рэфэрэндум» і «Грамадзянскую дамову» па паштовых скрынках жахароў адной з віцебскіх "шматпавярховак". 6 верасня ў Кастрычніцкім райсудзе яму прасудзілі штраф. Ні тады, ні цяпер у абласным судзе актывісту не ўдалося пераканаць суды, што улёткі – гэте не СМІ, і  што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе яму права на распаўсюд інфармацыі  ў любой форме, у тым ліку і друкаванай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international