Кнігу быхаўскага пісьменніка надрукуюць у Літве

2013 2013-10-01T14:04:46+0300 2013-10-01T14:04:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cenzura_net.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раман быхаўскага пісьменніка Сяргея Антонава “Стабілізатар. Мінск 2041” будзе выдадзены ў Літве на літоўскай мове. Як паведаміў сам Сяргей Антонаў, адпаведнае пагадненне днямі дасягнута з прадстаўнікамі каўнаскага выдавецтва “Эрыданас”.

Згодна папярэдняй дамове, першапачатковы наклад кнігі складзе тысячу асобнікаў. Калі кніга знойдзе попыт у літоўскіх чытачоў, то будзе надрукаваны дадатковы наклад.

Кніга Сяргея Антонава “Стабілізатар. Мінск 2041” з’явілася ў інтэрнэце на рускай мове зімой гэтага года і выклікала вялікі рэзананс у чытачоў.  У рамане, які класіфікуецца, як “баявое фэнтазі”, распавядаецца аб верагоднай будучыні нашай краіны, калі яе кіраўніцтва будзе прытрымлівацца сучаснага курса.

Па словах Сяргея Антонава, у рамане ён давёў да абсурда ўсё тое, што ў нас зараз адбываецца, і паказаў, што можа быць з краінай праз тры дзесяцігоддзі, калі сітуацыя не зменіцца.

Сяргей Антонаў спрабаваў выдаць кнігу ў друкаваным выглядзе на рускай мове ў Беларусі і Расіі, аднак гэтага не атрымалася зрабіць. Выдавецтвы адмаўлялі пісьменніку ў друк на той падставе, што, на іх думку, раман “Стабілізатар. Мінск 2041” залішне палітызаваны, у кнізе зашмат вострых вуглоў. Па словах Сяргея Антонава, некаторыя чыноўнікі наогул палічылі яго кнігу “ідэалагічнай дыверсіяй”.

“Добра, што нарэшце кніга выйдзе і ў друкаваным выглядзе, хоць і на літоўскай мове, - кажа Сяргей Антонаў. –На жаль, у Беларусі гэтага зрабіць не атрымалася. Але я не губляю надзеі, што калі-небудзь “Стабілізатар” у папяровым выглядзе будзе надрукаваны на рускай мове, і чытачы ў Беларусі змогуць яго прачытаць”.

Пісьменнік і журналіст з Быхава Сяргей Антонаў вядомы сваім удзелам у праекце “Вселенная метро” Дзмітрыя Глухоўскага, агульны наклад яго кніг у жанры “фэнтэзі” перавышае 250 тысяч экзэмпляраў.

Сяргей Антонаў – сябар Партыі БНФ, выдавец быхаўскай маланакладнай незалежнай газеты “Стары замак”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international