Брэст: улады забаранілі пікеты супраць увядзення выязной пошліны

2013 2013-10-01T13:08:01+0300 2013-10-01T13:08:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mytnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўкі на правядзенне чатырох пікетаў падавалі мясцовыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), якія такім чынам збіраліся прыцягнуць увагу грамадскасці  да новай ініцыятывы, якая парушае правы грамадзян.
Аднак гарвыканкам не дазволіў ладзіць акцыі, спаслаўшыся на тое, што заяўнікі альбо прапануюць для пікетавання месцы, якія непрыдатныя для правядзення масавых мерапрыемстваў, альбо не заключылі адпаведныя дамовы з камунальнымі службамі, міліцыяй і ўстановай аховы здароўя.  

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек лічыць, што такая забарона таксама ёсць парушэннем мясцовымі ўладамі правоў грамадзян: гэтым разам на свабоду выказвання свайго меркавання, арганізацыю сходаў і  мітынгаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international