Баранавічы: пікет супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў (фота)

2013 2013-10-01T10:11:57+0300 2013-10-01T10:11:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-karupc-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах 30 верасня адбыўся пікет супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў. Арганізатарам выступіў грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус, які трымаў у руках плакат “Уральскіх жулікаў ловяць, а свае адпачываюць на Канарах”.

Вось ужо шмат гадоў Мікалай Чарнавус змагаецца з мясцовымі чыноўнікамі, якія, на яго думку, займаюцца незаконнай фінансавай дзейнасцю.

 – Пры падтрымцы мясцовых начальнікаў дырэктар фірмы “Ралет-мантаж” Аляксей Драздоўскі ўзяў з прадпрымальнікаў Баранавіцкага кааператыўнага рынку вялікія грошы за ўстаноўку ралетных боксаў. Грошы яны ў нас узялі, але сваю работу не выканалі. Я неаднаразова пісаў пра гэта ў гарвыканкам, аблвыканкам, пракуратуру, суд, інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах. Але ўсе чыноўкі мне паведамляюць, што ў прадпрымальнікаў грошы проста пазычылі. А калі іх аддадуць ці выканаюць работу па дамоўленасці, то гэтага ніхто не ведае і не жадае адказаць, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

На працягу доўгага часу грамадскі актывіст імкнецца дабіцца ў дзяржаўных структурах аб’ектыўнага разгляду гэтай справы, але безвынікова. Таму Мікалай Чарнавус і вырашыў арганізаваць пікет супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай праблемы.

Пікет актывіста адбыўся ў старым парку горада з боку вуліцы Камсамольскай і доўжыўся каля гадзіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international