Беларускія палітвязні - у шорт-лісте прэміі Сахарава "За свабоду думкі"

2013 2013-10-01T09:01:23+0300 2013-10-01T09:02:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saharau-palitviazni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотакалаж "Радыё Свабода"

Фотакалаж "Радыё Свабода"

30 верасня стаў вядомы кароткі спіс прэтэндэнтаў на Прэмію "За свабоду думкі" імя Андрэя Сахарава. Сярод прэтэндэнтаў на прэмію у Камісіі па замежных справах Эўрапарламэнта былі названыя  беларускія палітвязні  Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікалай Статкевіч, а таксама Эдвард Сноўдэн (ЗША) і пакістанская школьніца-праваабаронца Малала Юсуфзай.
Нагадаем, што кандыдатуру беларускай апазіцыі намінаваў еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі разам з Яцэкам Пратасевічам і Філіпам Качмарэкам.

Канчатковы пераможца будзе абвешчаны 10 кастрычніка старшынямі ўсіх дэпутацкіх груп, якіх у Эўрапарламенце сем. Урачыстае ўручэньне прэміі адбудзецца ў Страсбуры 20 кастрычніка.

Прэмія імя Сахарава, заснаваная ў 1998 годзе, мае грашовую вартасць у 50 тысяч еўра і з’яўляецца галоўнай узнагародай Эўразвязу ў галіне правоў чалавека.

Раней прэмію Сахарава атрымлівалі кіраўнік руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Аналагічнай  па назве прэміяй міра імя Андрэя Сахарава Алесь Бяляцкі быў уганараваны Нарвежскім Хельсінскім камітэтам у 2006 годзе.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international