Крымінальная справа супраць Аляксея Шчадрова закрыта (дапоўнена)

2013 2013-10-01T21:37:00+0300 2013-10-02T09:43:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchadrou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Шчадроў. Фота сайта БХД.

Аляксей Шчадроў. Фота сайта БХД.

   Стала вядома, што крымінальная справа, якая была ўзбуджана ў гэтым годзе Шчучынскай раённай міліцыяй супраць верніка-дабрачынца Аляксея Шчадрова, у верасні спынена. Адпаведная пастанова была прынятая  яшчэ 11 верасня. Аляксей Шчадроў атрымаў на рукі дакумент 24 верасня, згодна з пастановай яму на дадзены момант не пагражае адказнасць паводле артыкулу 193.1 Крымінальнага кодэксу (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Хрысціянскі вернік спадзяецца зараз, што ніхто не будзе замінаць яму займацца дабрачыннай дзейнасцю, паколькі за апошнія месяцы яму з дапамогай розных праваабарончых арганізацый яму ўдалося зарэгістраваць прыватную сацыяльную ўстанову “Павер у сябе”.

Крымінальная справа спынена са спасылкай на п. 11 ч. 1 арт. 29 КПК - па узбуджанай справе вытворчасць падлягае спыненню пры наяўнасці падстаў для вызвалення ад крымінальнай адказнасці, прадугледжаных артыкуламі Асаблівай часткі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Заўвага да 193-1 КК абвяшчае, што асоба, якая добраахвотна спыніла дзеянні, прадугледжаныя гэтым артыкулам, i заявiла аб гэтым дзяржаўным органам, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі ў яго дзеяннях не ўтрымліваецца складу іншага злачынства. Гэта значыць, што рашэнне аб спыненні справы прынята з улікам рэгістрацыі ўстановы.

 

 

   Нагадаем, што ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксей Шчадроў стварыў прытулак для сацыяльна абяздоленых і нямоглых. У чэрвені бягучага году яго звінавацілі ў тым, што ён арганізаваў дзейнасць незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі і забяспечыў умовы яе функцыянавання без рэгістрацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international