Судзяць удзельнікаў фэстывалю бегу «Кубак выкліку»

2013 2013-09-30T15:57:04+0300 2013-09-30T16:22:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kubak_vykliku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота "Радыё Свабода".

Фота "Радыё Свабода".

У судзе Цэнтральнага раёна Менска ў 15 гадзін пачаўся разгляд адміністратыўных спраў удзельнікаў фэстывалю бегу «Кубак выкліку», які праходзіў 28 верасня.

Чатырох журналістаў і тэхнічных супрацоўнікаў інтэрнэт-праекту Serabranka. by затрымалі 28 верасня і і склалі пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 КоАП (парушэнне вызначанага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання і г. д.).

Як паведаміў кіраўнік праекту Кірыл Жываловіч, прычынаю затрымання сталі майкі, у якіх каманда хацела ўзяць удзел у забегу. На іх была змешчаная выява палітвязня Мікалая Статкевіча, а таксама надпіс «Серабранка — за спорт, Беларусь і Статкевіча».

Справу Кірыла Жываловіча разглядала суддзя Вікторыя Шабуня, прысуд - штраф у памеры 20 базавых велічынь.

У Яўгена Напоркі  суддзя Наталля Вайцэховіч. Прысуд - 20 б.в.

Андрэя Вісловіча  суддзя Аляксандр Якунчыхін пакараў штрафам у памеры 20 базавых.

Хто будзе судзіць Максіма Дубоўскага – пакуль невядома. Да яго на працэс не прапусцілі нават адваката.

Суды праходзчяць фактычна ў закрытым рэжыме: ў залу не прапусцілі журналістаў і правабаронцаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international