Тацяна Севярынец звольнена з працы

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці беларускага апазыцыянэра Паўла Сявярынца звольненая з працы з прычыны, быццам бы, парушэньня працоўнага рэжыму.

Тым часам Тацяна Сявярынец зь Віцебску лічыць, што яе звольнілі з пасады па палітычных прычынах, паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на "Польскае радыё".

Падчас зімовых канікулаў Тацяна Сявярынец выехала на 6 дзён да сваёй дачкі ў Менск, а пазьней у Варшаву, дзе яна наведала магілу бацькі й прыняла ўдзел у пэдагагічных курсах.

На кароткі водпуск яна спачатку атрымала згоду свайго начальства, але пазьней па тэлефоне згаданае рашэньне было адмененае.

Пісьмо ў абарону настаўніцы з амаль 36 гадовым прафэсійным досьведам падпісала група бацькоў. Тым часам настаўніца хоча дамагацца сваіх правоў перад судом і пракуратурай.

Нагадаем, ейны сын Павал Сявярынец — адзін з заснавальнікаў дэлегалізаванай уладамі моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» — адбывае пакараньне пазбаўленьня волі да 2 гадоў за «актыўны ўдзел у несанкцыянаванай дэманстрацыі».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international