Крысьціну Шацікаву выклікаюць у камісію па справах непаўнагадовых

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву выклікаюць у камісію ў справах непаўналетніх пры Кастрычніцкім райвыканкаме Магілёву, а таксама ў гарадзкую пракуратуру, паведамляе Радыё Свабода.

Як стала вядома Крысьціне Шацікавай, у камісіі ў справах непаўналетніх гутарка будзе ісьці пра тое, што яна нібыта не належным чынам глядзіць за сваімі дзецьмі. У Крысьціны двое сыноў -- 11 і 9 гадоў. Актывістка цяпер чакае прыезду адваката з Менску і пойдзе на паседжаньне камісіі па абедзе.

Візыт у гарадзкую пракуратуру зьвязаны з тым, што Крысьціна раней накіравала ў гэтую установу скаргу на гвалтоўнае зьмяшчэньне і незаконнае ўтрыманьне яе ў псыхіятрычным шпіталі Магілёву.

20 красавіка Крысьціна Шацікава вярнулася з Масквы, дзе на сваю ініцыятыву праходзіла абсьледаваньне на прадмет псыхічнага здароўя. Як яна сьцьвярджае, мэдыкі прыйшлі да высновы, што яе псыхічны стан зьяўляецца нармальным.

Нагадаем, што Крысьціну Шацікаву затрымалі напярэдадні Дня Волі і гвалтоўным чынам зьмясьцілі ў псыхіятрычны шпіталь Магілёву.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international