Супраць фэльчара СІЗА ўсчалі крымінальную справу за сьмерць Пцічкіна

2013 2013-09-27T12:42:43+0300 2013-09-27T12:42:43+0300 be

Адносна фэльчара менскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч сьмерці Ігара Пцічкіна, распачата крымінальная справа.

Адносна фэльчара менскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч сьмерці Ігара Пцічкіна, распачата крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 162 (неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў мэдработнікам, што пацягнула за сабой па неасьцярожнасьці сьмерць пацыента). Пра гэта паведамляе «Плятформа».

У выпадку, калі віна фэльчара Крылова будзе даказаная, яму можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Жыхар Менску Ігар Пцічкін памёр на «Валадарцы» 4 жніўня. Яго сьмерць наступіла пасьля таго, як ён правёў у СІЗА 4 дні.

Маскоўскі раённы аддзел Сьледчага камітэту вядзе праверку па факце сьмерці Ігара Пцічкіна. 4 верасьня тэрмін правядзеньня праверкі падоўжаны да 4 лістапада 2013 году. Дагэтуль сваякам афіцыйна не паведамілі прычыну сьмерці Ігара.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international