Стан здароўя палітвязня Мікалая Аўтуховіча нармалёвы

2013 2013-09-26T13:03:34+0300 2013-09-26T13:40:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autukhovicz-mikalai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Інфармацыя аб тым, што палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які адбывае пакаранне ў Гарадзенскай турме №1, прычыніў сабе цяжкія цялесныя пашкоджанні цалкам падцвердзілася. Па словах адваката, Аўтуховіч нанёс сабе парэзы лязом у вобласці жывата, але цяпер адчувае сябе добра.

Палітвязень, як паведамлялася раней, абскардзіў вынесенае раней спагнанне пракурору Гродзенскай вобласці, аднак 24 верасня адміністрацыя папраўчай установы абвясціла яму адказ  пракуратуры, у якім паведамляецца пра тое, што ягоная скарга перанакіравана ў Дэпартамент выканання пакаранняў.. У сувязі з чым пракуратура адмовілася правесці праверку - невядома, паколькі згодна з  арт. 113 Крымінальна-выканаўчага кодэксу, асуджаны мае права абскардзіць рашэнне службовай асобы аб накладанні спагнання вышэйстаячай службовай асобе, пракурору ці ў суд. Такім чынам, калі скарга Аўтуховічам была накіравана пракурору, ён і павінен быў праводзіць праверку, а ня перанакіроўваць скаргу ў Дэпартамент.

Вядома таксама, што пададзеная дадатковая скарга пракурору Гродзенскай вобласці. Адказ пакуль не атрыманы.

Мікалаю Аўтуховічу 4 верасня паведамілі, што турэмным кантралёрам 27 жніўня на яго быў складзены рапарт за парушэнне правілаў унутранага распарадку папраўчай установы. Прычынай для складання рапарту паслужыла тое, што нібыта 26 жніўня ён пасля адбою не знаходзіўся на сваім спальным месцы. Але палітвязень прынцыпова выконвае рэжым, паколькі праз тры тыдні ў дачыненні да яго павінны былі быць пагашаны ўсе спагнанні.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international