У Бярозе запланаваны пікет супраць смяротнага пакарання

2013 2013-09-26T13:03:01+0300 2013-09-26T13:03:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна, а таксама грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч вырашылі паўтарыць спробу атрымаць дазвол на пікет на 10 кастрычніка. Мэта масавага мерапрыемства: выказванне пратэсту супраць ужывання смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусі. У пікеце плануецца ўдзел 10 чалавек. Пікет запланаваны на гарадскім стадыёне Бярозы – дазволеным уладамі месцы з 18 да 19 гадзін.

За дзень да падачы заявы праваабаронцы аднеслі запыты ў міліцыю, жыллёва-камунальную гаспадарку і бальніцу на заключэнне дамоў па абслугоўванні мерапрыемства. Яны спадзяюцца, што дамовы будуць заключаны бліжэйшымі днямі, каб далучыць да заявы на пікет. І тады, як сказаў на нядаўна судзе па адмове ранейшага пікету загадчык юрыдычнага аддзела Яўге Кашталян, дазвол будзе дадзены.

Усім кіраўнікам устаноў, з якімі трэба заключаць дамовы, перададзена рашэнне Бярозаўскага райвыканкама ад 9-га лютага 2010 г. аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў, каб міліцыя не магла спасылацца на тое, што іхняя дамова будзе пасля дазволу райвыканкама на пікет.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства