Нідэрландскія праваабаронцы адзначылі дзень народзінаў Алеся Бяляцкага пікетам ля беларускай амбасады (фота)

2013 2013-09-26T12:31:49+0300 2013-09-26T13:26:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyja_bialiatski_haaga_25.09.2013_14.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя Amnesty International у Гаазе ў дзень народзінаў Алеся Бяляцкага (25 верасня 2013)

Акцыя Amnesty International у Гаазе ў дзень народзінаў Алеся Бяляцкага (25 верасня 2013)

25 верасня, у 51-ы дзень народзінаў Алеся Бяляцкага, актывісты нідэрландскага аддзяленне Amnesty International наведалі амбасаду Беларусі ў Гаазе, каб уручыць яе супрацоўнікам адмысловы торт да дня народзінаў праваабаронцы, а таксама - тысячы новых подпісаў пад патрабаваннем свабоды для палітвязня.  

Актывісты Amnesty International таксама прынеслі падарунак для амбасады ў выглядзе пакунку са свежай садавінай і гароднінай, “каб нагадваць беларускім уладам аб іх абавязальніцтвах у межах Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, звязаных з забяспячэннем ажыццяўлення права асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай, на найвышэйшы дасягальны ўзровень псіхічнага і фізічнага здароўя”.

У сувязі з гэтым у прэс-рэлізе арганізацыі з нагоды акцыі адзначаецца:

“Алесь знаходзіцца ў бабруйскай папраўчай калоніі № 2, месцы зняволення іншых вязняў сумлення. Умовы зняволення надзвычай кепскія: памяшканні перапоўненыя, а харчовы рацыён бедны. Ён утрымліваецца разам з 16 іншымі вязнямі, але нікому з іх не дазваляюць мець з ім аніякіх зносінаў пад пагрозай пакарання з боку адміністрацыі калоніі.
“Мая галоўная занепакоенасць у тым, што доўгае зняволенне можа разбурыць яго здароўе”, — сказала Amnesty International жонка Алеся Наталля Пінчук. “Ён не самотны [у атрадзе], але ён ізаляваны, што спрычыняецца да дадатковай псіхалагічнай нагрузкі на яго. Яму даюць столькі (прадуктаў харчавання), каб пераканацца, што ён не памрэ, але ў гэтай дыеце вельмі мала вітамінаў і яна непазбежна ўплывае на здароўе. За апошні год Алесь ні разу не атрымліваў свежай гародніны або садавіны”.

Amnesty International нагадвае:

“Апошнія два гады свайго жыцця выбітны праваабаронца правёў у калоніі, адбываючы чатыры з паловай гады зняволення за выкарыстанне сваіх асабістых рахункаў у банках Літвы і Польшчы для фінансавання дзейнасці Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Amnesty International лічыць, што суд над Бяляцкім суправаджаўся шматлікімі парушэннямі, а прысуд з’яўляецца палітычна матываваным, бо ён ёсць часткай стратэгіі, накіраванай на спыненне яго працы ў галіне правоў чалавека.

Актывісты праваабаончага руху, а таксама неабыякавыя грамадзяне ўва ўсім свеце, праводзяць кампаніі з патрабаваннем свабоды для Бяляцкага. У 2012 годзе аддзяленне Amnesty International у Нідэрландах перадало амбасадару Беларусі амаль 83 000 подпісаў, у той час як 6 600 чалавек прынялі ўдзел у акцыі, арганізаванай Amnesty International, каб выказаць свой пратэст шляхам перадачы 1 цэнта на банкаўскі рахунак амбасады Беларусі ў Гаазе. Тым не менш, улады Беларусі застаюцца глухімі да глабальнага пратэсту за аднаўленне справядлівасці, а праваабаронца па-ранейшаму гібее ў зняволенні.

Надзеі на датэрміновае вызваленне Алеся былі таксама разбітыя пасля таго, як ён быў абвешчаны “злосным парушальнікам”, і яго правы, якія ўключаюць абмежаваную колькасць наведванняў, права на атрыманне прадуктовых пасылак і на разгляд пытання аб умоўна-датэрміновым вызваленні, былі адмененыя. Сярод прычын для гэткага пакарання турэмнымі ўладамі называлася тое, што Алесь насіў няправільны тып абутку”.

Прыйшоўшы да амбасады Беларусі ў Гаазе актывісты Amnesty International нагадалі беларускім дыпламатам, што пакуль у краіне ёсць вязні сумлення, свет не пакіне патрабаванняў да беларускага ўрада, падтрымліваючы нястомны міжнародны ціск. Amnesty International заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і іншых вязняў сумлення ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international