Крымінальная справа супраць актывіста “Саюзу палякаў на Беларусі” (СПБ) Анджэя Лісоўскага спыненая

2007 2007-04-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Горадні ўправа КДБ вярнула аўтамабіль Анджэю Лісоўскаму, які ў яго забралі на час сьледзтва па крымінальнай справе аб кантрабандзе наркотыкаў. Па зьвестках Радыё Свабода, КДБ таксама аплаціла рахунак — 80 тысяч рублёў за знаходжаньне машыны на платнай стаянцы.

Анджэю Лісоўскаму паведамілі, што справа супраць яго, як падазраванага ў кантрабандзе, будзе спынена, яе заменяць крымінальнай справай па самому факту знойдзенага ў аўтамабілі наркотыка.

Нагадаем, што 29 кастрычніка 2006 году на КПП “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы быў затрыманы аўтамабіль Audi, што належыць Анджэю Лісоўскаму і якім ён кіраваў. У машыне былі двое пасажырак, адна зь якіх — Анжаліка Борыс, якая ўзначальвае Саюз палякаў, не прызнаваны ўладамі..

Яна вярталася зь Вільні з паседжаньня агульнаэўрапейскай арганізацыі польскіх таварыстваў. Мытнікі знайшлі ў аўтамабільным люстэрку амфэтамін.

Галоўная рада Саюзу палякаў заявіла тады, што гэтае здарэньне — палітычная правакацыя.

З аўтамабіля Анджэя Лісоўскага, дарэчы, зьнік новы акумулятар. Ён напісаў аб гэтым заяву ў КДБ, і з гэтай нагоды праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international