Аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» зьбіраецца падаваць скаргу ў суд на рашэньне Менскага гарвыканкаму

2007 2007-04-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўнікі планавалі пачаць акцыю 26 красавіка, у 18.00 на плошчы Якуба Коласа. Учора менскія ўлады прынялі іншае рашэньне. У залежнасьці ад таго, што вырашыць суд і будзе ясна, дзе пройдзе акцыя 26 красавіка.

Менгарвыканкам дазволіў правядзеньне сёлетняга «Чарнобыльскага шляху» ад Акадэміі навук да плошчу Бангалор. 26 красавіка людзям прапануецца сабрацца а 18:00 ля Акадэміі навук, пасьля прайсьці шэсьцем па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў.

Ад заяўнікаў на сустрэчы прысутнічалі Аляксей Янукевіч і Юрась Зяньковіч (абодва — Партыя БНФ), Валянціна Палевікова (АГП), а таксама Анатоль Сідарэвіч (БСДП (Г)). Ад гарадзкіх уладаў былі работнік гарвыканкаму Тамільчык, а таксама два міліцыянты — падпалкоўнік Мельнік і маёр Станілевіч. Яны прапанавалі ўдзельнікам падпісаць паперы, што яны папярэджаныя, а таксама, што на мітынгу ня будзе незарэгістраванай сымболікі. Усе заяўнікі адмовіліся падпісваць гэтыя паперы, паведаміла “Наша Ніва”.

Заяўнікі лічаць, што такім рашэньнем Менгарвыканкам парушыў артыкул №6 Закону аб правядзеньні масавых акцый, бо рашэньне прымалася без узгадненьня з заяўнікамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international