Еўрадэпутат ладзіць акцыю ў падтрымку Міколы Статкевіча

2013 2013-09-25T12:00:39+0300 2013-09-25T12:00:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/migalski-2.jpg
Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі

Бюро еўрадэпутата Марэка Мігальскага ў Катавіцах арганізуе 13-га кастрычніка ў парку імя Тадэвуша Касцюшкі прабег прысвечаны палітычнаму вязню Міколу Статкевічу і сітуацыі з правамі чалавека у Беларусі.

Пра гэта нашаму радыё паведаміла сакратарка еўрадэпутата Аляксандра Бушкевіч:

- Мэта нашай акцыі прыцягнне ўвагі шырокай грамадскасці да сітуацыі з палітычнымі вязнямі і парушэннем правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі.  

25 верасня ў 13 гадзін каля сядзібы Польскага Хакейнага Саюзу ў Варшаве адбудзецца прэс-канфэрэнцыя Марэка Мігальскага. Разам са славацкім хакеістам Пэтэрам Шцясным ён актыўна выступае за тое, каб з прычыны парушэнняў правоў чалавека, адабраць у Беларусі права правядзення ў наступным годзе Чэмпіянату свету па Хакеі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international