Віншаванні з Днём нараджэння Ігару Аліневічу і Алесю Бяляцкаму даслалі з Бялыніцкага раёна

2013 2013-09-24T12:10:39+0300 2013-09-24T12:10:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-bial-alinevich-vinsh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віншаванні з Днём нараджэння беларускім палітвязням Ігару Аліневічу і Алесю Бяляцкаму даслалі грамадскія актывісты з Бялыніцкага раёна.

За кратамі наваполацкай калоніі № 10 свой трыццаты дзень нараджэння 24 верасня сустракае  асуджаны па “справе анархістаў” Ігар Аліневіч. 25 верасня адзначыць дзень нараджэння за сценамі Бабруйскай выпраўленча калоніі № 2 праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Бялыніцкія актывісты жадалі палітвязням здароўя, мужнасці і цярпення, а таксама пісалі пра тое, што на волі пра іх заўсёды памятаюць, выказвалі надзею на тое, што ўжо ў хуткім часе ў жыцці Алеся Бяляцкага і Ігара Аліневіча адбудуцца пазітыўныя змены.

Адзначым, што грамадскія актывісты з Бялыніцкага раёна пастаянна заклікаюць мясцовых жыхароў да праяўлення салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Любы жадаючы напісаць некалькі слоў у падтрымку палітвязняў можа атрымаць паштоўкі ў краме бялыніцкага грамадскага актывіста, сябра Партыі БНФ Мікалая Мяцеліцы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international