Палітвязню Аліневічу сёння споўнілася 30 гадоў

2013 2013-09-24T11:57:50+0300 2013-09-24T11:57:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ihar-alinevicz.jpg
Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

24 верасня анархіст-палітвязень Ігар Аліневіч святкуе — відаць, за чаем — свой 30-ы дзень нараджэння. 

«Хачу пажадаць нявольнікам у надыходзячым годзе, насуперак абставінам, бачыць светлае і знаходзіць карыснае ў сваім становішчы. Яшчэ пажадаю родным і блізкім зняволеных больш узаемаразумення паміж сабой. Сіла — у адзінстве пачуццяў», — напісаў гэты ідэолаг анархісцкага руху ў сваім навагоднім звароце.

У мінулым годзе газета "Новы час" апублікавала ягоны турэмны дзённік -- дакумент ашаламляльнай сілы. Ён быў напісаны ў сумнавядомай «амерыканцы» — турме КДБ. Дзённік перадала маці зняволенага, Валянціна Аліневіч. З дзённіка вынікае, што планамернымі катаваннямі палітвязняў кіраваў начальнік турмы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international