Святары абмяркоўваюць тэму смяротнага пакарання

2013 2013-09-24T11:04:19+0300 2013-09-24T11:04:19+0300 be

Смяротнае пакаранне абмяркоўваюць у Менску каталіцкія, праваслаўныя ды пратэстанцкія святары. Нават святарам ёсць пра што дыскутаваць, адзначыла ў нашым эфіры прадстаўніца Беларускага Хельсінскага камітэту Юлія Хлашчанкова.

- Кожная царква з яе гуманістычным пачаткам павінна выступаць супраць смяротнага пакарання. Але Беларуская праваслаўная царква доўгі час не артыкулявала сваю пазіцыю ясна. Гэтая пазіцыя ўпершыню была выяўлена сёлета ў чэрвені. Мала выказаць сваю пазіцыю адзін раз. Царква – гэта іерархічная структура, дзе кожны, каб пачаць дзейнічаць згодна з нейкай пазіцыяй, павінен пачуць яе не раз і не два. 

Прадстаўнік праваслаўнай царквы Георгій Лапухоў выказаўся за ўвядзенне мараторыю на смяротнае пакаранне. Круглы стол зладзіла Міжканфесійная місія «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства