Моладзевай актывістцы Ганне Мядзьведзевай пагражаюць крымінальнай справай

2007 2007-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістку Партыі БНФ Ганну Мядзьведзеву супрацоўнікі КДБ папярэдзілі пра крымінальную адказнасьць — за супрацоўніцтва зь не зарэгістраванымі ў Беларусі арганізацыямі. Ганна каардынавала працу сэмінараў беларускай моладзі ў Польшчы.

Асабістая справа студэнткі лінгвістычнага ўнівэрсытэту знаходзіцца ў рэктараце. Ганна не выключае, што яе могуць адлічыць з вучобы.

Ганна Мядзьведзева распавяла Радыё Свабодзе, што сёньня яе асабістую справу з вучэбнага аддзелу перадалі ў рэктарат Беларускага лінгвістычнага ўнівэрсытэту.

Ганна вучыцца на трэцім курсе, раней праблемаў з адміністрацыяй ня мела. Два тыдні таму па яе ў аўдыторыю прыйшлі супрацоўнікі КДБ і павялі ў кабінэт дэкана. Іх цікавіла грамадзкая дзейнасьць студэнткі — у прыватнасьці, яе кантакты з польскімі партнэрамі, якія ладзяць сэмінары зь беларускімі студэнтамі.

“Яны мяне палохалі двума крымінальнымі артыкуламі. Другі артыкул даволі сур’ёзны, бо за яго мяне могуць пасадзіць — атрыманьне інфармацыі, якая потым выкарыстоўвалася ў дзеяньнях, якія прывялі да масавых беспарадкаў”.

“Яны цікавіліся, хто з Польшчы арганізоўвае гэтыя паездкі, што гэта за арганізацыя такая — “Вольная Беларусь”, адкуль яны бяруць грошы, што яны нам распавядалі.

Яны мяне палохалі двума крымінальнымі артыкуламі. Другі артыкул даволі сур’ёзны, бо за яго мяне могуць пасадзіць — атрыманьне інфармацыі, якая потым выкарыстоўвалася ў дзеяньнях, якія прывялі да масавых беспарадкаў.

Яны папрасілі даць ім сьпіс усіх, хто езьдзіў у Варшаву. Я сказала, што ў мяне няма сьпісаў. Тады мне далі паперу, каб я падпісалася, што больш ня буду супрацоўнічаць зь незарэгістраванымі арганізацыямі. Я адмовілася яе падпісваць”, — апавяла Ганна Мядзьведзева.

Дэкан факультэту гішпанскай мовы Міхаіл Лыцін патлумачыў “Свабодзе”, што Ганна прапусьціла шмат заняткаў. Паводле яго, гэта ёсьць асноўнай прычынай таго, што яе асабістую справу накіравалі ў рэктарат — на адлічэньне.

“У першым сэмэстры мы вынесьлі ёй папярэджаньне. Потым я зь ёй размаўляў, калі пачаўся другі сэмэстар, у лютым. Яна таксама прагульвала заняткі, амаль 90 працэнтаў. Калі мы падводзілі зьвесткі за люты, ёй таксама была вымова. За сакавік — строгая вымова. Гэта ўжо падстава, каб падаць рэктару яе кандыдатуру на адлічэньне з ВНУ”.

Ганна Мядзьведзева — ня першая сярод студэнтаў, якіх выклікалі супрацоўнікі КДБ у дэканаты для допытаў. Спэцслужбы цікавяцца замежнымі кантактамі студэнтаў і грамадзкай працай па-за вучобай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international